31 кастрычніка ва Ўкраіне прайшлі выбары ў мясцовыя органы ўлады. Па дадзеных экзіт-полу, праведзенага кампаніяй GFK , трохпрацэнтны бар'ер пераадолелі шэсьць палітычных сіл.
Лідэрамі гонкі сталі кіраваная прэм'ерам Мікалаем Азаравым Партыя рэгіёнаў (36,2%), «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі (13,1%) і «Фронт пераменаў» Арсенія Яцанюка (6,8%). 5,9% набрала кампартыя, 5,1% – нацыяналістычная партыя “Свабода” Алега Цягнібока, 4.3% – “Моцная Ўкраіна” Сяргея Цігіпкі.
Вынікі мясцовых выбараў ва Ўкраіне мы папрасілі пракамэнтаваць палітычнага аналітыка Віталя Портнікава.
Портнікаў: Папярэднія вынікі вядомыя, яны азначаюць перамогу Партыі рэгіёнаў на Ўсходзе Ўкраіны і перамогу партыі "Свабода" на Захадзе. Такі вынік можна было прадбачыць яшчэ напярэдадні выбараў. Такі вынік тлумачыцца ня толькі аслабленьнем партыі "Бацькаўшчына" Юліі Цімашэнкі і тым, ішла перадвыбарчая кампанія. У двух рэгіёнах Украіны, дзе партыя Бацькаўшчына мела найбольш моцныя пазыцыі, яна не ўдзельнічала ў выбарах з прычыны рэгістрацыі абласных арганізацый на чале з лідэрамі, якія былі выключаныя з партыі.
Было і шмат іншых падобных тэхналёгій, якія наўрад ці дазваляюць назваць выбары празрыстымі. Аднак галоўны ўрок выбараў ня ў тым.
Ён у тым, што па-першае выбаршчыкі на Ўсходзе Ўкраіны працягваюць спадзявацца на партыю рэгіёнаў, яна яшчэ не вычарпала свой ліміт надзеі. А ў цэнтры і на Захадзе пачаўся пошук новых палітычных сіл, акрамя "Бацькаўшчыны", і тым тлумачацца ўмацаваньне пазыцый нацыяналістычнай партыі "Свабода" Алега Цягнібока.
Дракахруст: А які лёс блёку былога прэзыдэнта Віктара Юшчанкі "Наша Ўкраіна"?
Портнікаў: Яна патанула – як у свой час сказаў расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін пра падлодку "Курск". Папулярнасьць Віктара Юшчанкі роўная нулю. Той рэйтынг, які ён прадэманстраваў на мінулых выбарах, быў рэйтынгам дзейнага прэзыдэнта. Пасьля таго, як ён страціў уладу, яго партыя зьнікла з палітычнай сцэны.