Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч заклікаў абвясьціць нацыянальную жалобу


Лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч заклікаў абвясьціць нацыянальную жалобу ў сувязі з трагедыяй у Пінску.

З адмысловым лістом ён зьвярнуўся да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

“Жахлівая трагедыя, што адбылася 25 кастрычніка 2010 на прадпрыемстве "Пінскдрэў", ўжо забрала жыцьці 11-ці беларусаў.
Лічу неабходным абвесьціць нацыянальную жалобу 2 лістапада ў памяць аб загінулых і прыкласьці намаганьні дзеля рэальнай дапамогі сем'ям ахвяраў і пацярпелым.

Жыцьцё і бясьпека нашых людзей ёсьць галоўнай каштоўнасьцю для дзяржавы і таму аніякія палітычныя разьлікі не апраўдваюць замоўчваньне, чэрствасьць ды брак чалавечай спагады з боку ўладаў”, адзначаецца ў лісьце лідэра руху “За Свабоду”.

Пазьней стала вядома пра гібель яшчэ трох чалавек. Такім чынам, колькасьць ахвяраў выбуху на "Пінскдрэве" -- 14 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG