У Менску адзначылі штогадовы Дзень памяці продкаў "Дзяды". Традыцыйнае шэсьце ў Курапаты і мітынг у месцы масавых палітрэпрэсій зладзіла Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ.
Як і мінулыя гады, задоўга да пачатку акцыі Курапаты былі ачэпленыя супрацоўнікамі міліцыі, паведаміў актывіст партыі Ўладзімер Юхо:
"А 10-й ранку я прыехаў з інструмэнтам, каб паставіць крыжы, Але там ужо былі міліцыянты і казалі: нельга сюды, вось наш аўтобус таксама не заходзіць. Побач аўтобус, поўны міліцыянтаў, таксама машыны — дзікунства і сьмех".
Шэсьце пачалося ад парку Чалюскінцаў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, сьцягамі шматлікіх палітычных партый, эўрапейскімі сьцягамі. Увесь шлях да Курапатаў людзі несьлі на плячах 20 крыжоў, якія затым усталявалі ва ўрочышчы. Гаворыць сябра КХП БНФ Валеры Буйвал:
"Гэта старажытная хрысьціянская традыцыя — крыжовае шэсьце. Гэтак заўсёды рабілася ў хрысьціянскай традыцыі Эўропы. Тыя, хто ня мае сіл несьці крыжы — прыяжджалі і прывозілі крыжы ў Курапаты ранкам".
Як паведамілі арганізатары, сёлетнія "Дзяды" адрозьніваліся ад мінулых гадоў большай колькасьцю ўдзельнікаў і асабліва моладзі. Гавораць маладыя ўдзельнікі акцыі:
"Я Настасься Мурашка, сябра моладзі БНФ. Для мяне — гэта найгалоўны дзень у годзе, калі людзі не баяцца выйсьці на вуліцы пад сваімі нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі, каб дыхаць вольным паветрам".
Удзел у "Дзядах" узялі таксама дэмакратычныя кандыдаты ў прэзыдэнты: Андрэй Саньнікаў, Рыгор Кастусёў, Мікола Статкевіч, Віталь Рымашэўскі, Уладзімер Някляеў. Спадар Някляеў, у прыватнасьці, паведаміў, што далучыўся да шэсьця пасьля наведваньня магілы Генадзя Карпенкі:
"Дзіўна, што гэты дзень заўсёды падзяляў уладу і дэмакратычную частку грамадзтва. Дык вось, калі мы прыйдзем да ўлады, то назаўжды скончыцца падзяленьне ўлады на тых, хто любіць Леніна са Сталіным, і тых, хто любіць продкаў, родных па крыві".
Увесь шлях да Курапатаў удзельнікі шэсьця скандавалі лёзунг "Жыве Беларусь", сьпявалі патрыятычныя песьні і малітоўны гімн "Магутны Божа", але на курапацкі ўзгорак узыходзілі моўчкі. На пачатку мітынгу Валеры Буйвал выступіў з прамовай і зачытаў ліст Зянона Пазьняка, у якім лідэр партыі заклікаў людзей ня даць сябе скарыстаць дзеля фальшаваньня выбараў. Намесьнік старшыні партыі Юры Беленькі заклікаў прысутных ушанаваць хвілінай маўчаньня памяць ахвяраў выбуху ў Пінску, а таксама закрануў тэму выбараў:
"Мы мусім не ісьці на фальшывыя выбары, бо гэта ашуканства. Мы мусім салідарна адвярнуцца ад рэжыму. Людзі пабачаць сваю сілу і моц. І тады рэжым сканае".
На заканчэньне ўдзельнікі мітынгу ў Курапатах прасьпявалі "Магутны Божа", усталявалі прынесеныя крыжы і ўсклалі да іх кветкі.
Дзяды-2010