У пятніцу прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта ад Беларускай партыі “Зялёныя” Юры Глушакоў спыніў удзел у выбарчай кампаніі. Спадар Глушакоў быў госьцем праграмы “Начная Свабода: вынікі дня”.
Знаткевіч: Ці ад пачатку кампаніі ставілася задача сабраць 100 тысяч подпісаў і зарэгістравацца кандыдатам, ці ўсё ж вашае вылучэньне было найперш для раскручваньня папулярнасьці партыі?
Глушакоў: Мы разумелі ўсю цяжкасьць гэтай задачы, але ў нас сапраўды была мэта – сабраць 100 тысяч подпісаў. Дакладней кажучы, мы рабілі ўсё магчымае, каб гэта зрабіць. На жаль, не атрымалася.
Знаткевіч: Калі не сакрэт, колькі ўдалося сабраць?
Глушакоў: Мы прынялі рашэньне не называць гэтай лічбы, бо насамрэч гэта неістотна. Мы сабралі пэўную колькасьць, але недабралі да 100 тысячаў.
Знаткевіч: Як вы лічыце, за час збору подпісаў наколькі павялічылася пазнавальнасьць партыі “Зялёныя” ў Беларусі?
Глушакоў: Я лічу, пазнавальнасьць павялічылася ў разы. Некалькі год таму партыя наагул існавала ў такім сьпячым становішчы. Гэтую кампанію я разглядаю як вельмі моцны інфармацыйны прарыў.
Знаткевіч: Вы ўжо сказалі пра асноўныя моманты, якія для вас важныя ў праграме кандыдатаў, якіх бы магла падтрымаць партыя “Зялёныя”. Гэта адсутнасьць у Беларусі АЭС, ператварэньне прэзыдэнцкай рэспублікі ў парлямэнцкую, скасаваньне кантрактнай сыстэмы, увядзеньне сацыяльных льгот, а таксама ўвядзеньне мараторыю на прыватызацыю буйных прадпрыемстваў. Ці размаўлялі вы зь іншымі патэнцыйнымі кандыдатамі, і, калі так, хто зь іх адпавядае гэтым патрабаваньням?
Глушакоў: Прамых перамоваў яшчэ не было. Раней, калі ён яшчэ быў кандыдатам, мы размаўлялі з спадаром Мілінкевічам.
Усё, што мы адстойваем, гэта інтарэсы нашага насельніцтва. Мы ўзялі гэта не са столі: нашыя праграмныя пункты – гэта тое, пра што людзі гаварылі, калі мы іх апытвалі, у тым ліку падчас цяперашняга збору подпісаў.
Знаткевіч: Які ёсьць мінімум палажэньняў у праграме кандыдата ў прэзыдэнта, зыходзячы зь якога вы зможаце падтрымаць гэтага кандыдата, што для вас абсалютна прынцыпова?
Глушакоў: Мы – прынцыповая партыя, мы ня схільныя да гандлю нашымі прынцыпамі. Вядома, кампраміс у палітычнай дзейнасьці таксама патрэбен. Галоўнае – каб засталася сутнасьць нашых патрабаваньняў. Шмат якія з гэтых патрабаваньняў нам параілі ўзяць у праграму незалежныя прафсаюзы і простыя выбарнікі. Калі сутнасьць нашых патрабаваньняў будзе захаваная, сутнасьць, што заключаецца ў дасягненьні сацыяльнай справядлівасьці і экалягічнай бясьпекі, то мы будзем згодныя пайсьці насустрач любому кандыдату.
Знаткевіч: Вы сказалі пра любога кандыдата. Адзін з патэнцыйных кандыдатаў Уладзімер Някляеў свайго часу трапіў пад крытыку вашай партыі як забойца ката. Вы ў інтэрвію гаварылі, што ня мелі беспасярэдняга дачыненьня да зьяўленьня партыйнай заявы. А як вы ўласна паставіліся да гэтай заявы, калі яе пабачылі?
Глушакоў: Я ня меў дачыненьня да напісаньня заявы як тэхнічнага працэсу, але я быў прынцыпова згодзен, што забойства ката – рэч зусім нядобрая. Я быў абураны гэтым.
Але рэч не ў канкрэтных імёнах – Някляеў гэта ці хто іншы. Рэч у тым, што кандыдат, які мае права быць адзіным, якога мы таксама можам падтрымаць, павінен ісьці не сам па сабе, не з сваім гучным імем – ён павінен быць прадстаўніком шырокіх грамадзкіх колаў, павінен адлюстроўваць іх памкненьні, павінен адгукацца на тое, што ў грамадзтве набалела. Калі такім кандыдатам будзе Някляеў ці нехта іншы, я пагаджуся з гэтым. Галоўнае, каб гэта быў сапраўды дэмакратычны кандыдат – ня толькі па намінацыі, а па сутнасьці сваёй.
Знаткевіч: Але ж вашая партыя ў заяве заклікала ЦВК не рэгістраваць Някляева...
Глушакоў: Калі я казаў, што ня меў дачыненьня да напісаньня заявы, я меў на ўвазе менавіта гэта. Я ня згодзен з пунктам аб нерэгістрацыі.
ГУТАРКА ЦАЛКАМ