Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта, першы намесьнік старшыні Беларускай партыі "Зялёныя" Юры Глушакоў гатовы адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі на карысьць аб'яднанага кандыдата ад апазыцыі ў выпадку, калі ён ня пройдзе рэгістрацыю.
"Для нас прынцыпова важна, каб у праграме такога адзінага кандыдата былі адлюстраваныя нашы сацыяльна-экалягічныя патрабаваньні, нашы ўяўленьні пра дэмакратыю. У гэтым выпадку наша падтрымка будзе гарантаваная ", — заявіў Глушакоў у інтэрвію Інтэрфаксу.
8 кастрычніка патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Сяргей Гайдукевіч заявіў, што здымае сваю кандыдатуру з выбараў прэзыдэнта.
7 кастрычніка такую самую заяву зрабіў іншы кандыдат Пётар Барысаў. Барысаў заявіў, што ў выбарчай кампаніі будзе падтрымліваць кандыдатуру Віталя Рымашэўскага, аднаго зь кіраўнікоў стваранай Партыі БХД.