Выкладзеныя на вонкавых сьценах царквы крыжы ствараюць адчуваньне стрыманай сьвяточнасьці. Але ў адным месцы выбоіны ў форме крыжа. Як даўно ён зьнік? Калі маскоўскія гарматы абстрэльвалі храм, пра што пісаў калісьці яшчэ прафэсар Ткачоў? Ці калі горад занялі кайзэраўскія войскі, а абраз Калоскай Божай Маці вывезьлі ў Маскву? Нядаўна чыноўнік з Падмаскоўя падараваў гарадзенцам копію абраза, маўляў знайсьці арыгінал не атрымалася.
На дзьвярах Каложы знакі забароны: карыстацца мабільным тэлефонам і фотаапаратам нельга. Служка пытаецца: чаго б вы хацелі? Набыць сьвечкі, кажу, і буду ўдзячны, калі дазволіце зрабіць здымак. Сьвечкі калі ласка, а каб здымаць, трэба “блаславеньне” настаяцеля. Пасьля гэтага ён зачыняецца ў сваёй каморцы і пачынае размаўляць па мабільным тэлефоне… Ну, а табе парушаць не выпадае, ты тут госьць.
У мясцовай газэце жыхар гораду абураецца: чуў, што ў Каложы прапануюць зрабіць музэй, я супраць! Дзіва-дзіўнае, здаецца, даўно мінулі часы, калі ў храмах рабілі музэі, чым, дарэчы, ратавалі іх ад зьнішчэньня. Варта чытачу гэтаму самому наведаць царкву – уваход даступны. Гляджу: экспазыцыя, што распавядае пра яе гісторыю, засталася на месцы — ля правай сьцяны. Вельмі карысна. Сёньня яшчэ больш прыцягвае ўвагу малюнак Альшэўскага, зроблены з боку дзьвярэй напярэдадні разбурэньня храма апоўзьнем у 1853 годзе. Ясна відно, што Барысаглебская Калоская царква была сымэтрычнай. А значыцца закамары, якія вырашана сёньня збудаваць з боку Нёмана, —чыстай вады фікцыя. Не было ніякіх закамараў!
Эклектыка не заўжды абавязкова загана. У Індуры існуе касьцёл, збудаваны напачатку ХХ стагодзьдзя, дык вось: з чатырох бакоў сьвету ён выглядае ў розным стылі. Але так задумаў архітэктар. Мне скажуць: у Калоскай царкве можна ўбачыць дзьве яе рэканструкцыі, створаныя ў савецкі час, прычым вядомымі спэцыялістамі. Чаму сёньня іх нельга выкарыстоўваць хаця б часткова? Пытаньне рытарычнае, але толькі з аднаго боку. З другога: раней прагучала прапанова не чапаць старажытны храм, абмежаваць у яго доступ, а збудаваць непадалёк яго копію, дзе праводзіць набажэнства.
Мне самому падалося гэта занадта спрэчным, непрымальным. Але потым я падумаў: а чаму не? Калоскі парк — гэта пустое месца, якое ўлады яшчэ толькі думаюць як выкарыстаць, плошчы хапае. Хай бы новы храм дзейнічаў і прывабліваў бы дадаткова турыстаў. Вядома, што ім падабаюцца і макеты замкаў, старых гарадоў, і рэканструкцыі, дапусьцім, каўчэга ці нейкіх іншых збудаваньняў. У гэтым разе будаўніцтва, хай той жа ўяўнай вэрсіі з закамарамі, абыдзецца нядорага, а сама Каложа менавіта захаваецца для ашчадных рэстаўратараў, а не дастанецца тым, у каго рукі сьвярбяць неадкладна зрабіць яе “пад старыну”.
Калі вобласьць нядаўна узначаліў Сямён Шапіра, яму падалося, што неблагой нагодай згуртаваць людзей, зрабіць штосьці вартае, заўважнае зьяўляецца рэстаўрацыя самага старога помніка Гарадзеншчыны, якім ёсьць Барысаглебская царква. Рэч у тым, што ўжо існаваў архітэктурны праект, значыцца патрэбны толькі грошы. Калі чыноўнік, які дагэтуль займаўся сельскай гаспадаркай, выказвае такія ідэі, гэта сьведчыць пра яго, скажам, нават культурны ўзровень.
Уладай было абвешчана — справа аднаўленьня Каложы — клопат усіх жыхароў вобласьці, іх заклікалі праводзіць дабрачынныя акцыі, зьбіраць грошы. Ініцыятыва станоўчая. Сапраўды: гэта і сакральны аб’ект, і каштоўны помнік архітэктуры, сымбаль гораду над Нёманам.
Адна рэмарка: праект гэты застаўся спадару Шапіру пасьля папярэдняга “губэрнатара”, якога звольнілі. І ў праекце гэтым было па-сутнасьці “закладзена”, што думка нязгодных, грамадзкая думка нічога ня значыць у справе аднаўленьня такога важнага помніка, яна ігнаруецца ў традыцыях сёньняшняй улады.
Напэўна пасьля нядаўніх грамадзкіх слуханьняў, якія ўлады па завядзёнцы праігнаравалі, пасьля публікацый у інтэрнэце, спадар Шапіра ўсьвядоміў, што ня варта сьпяшацца. І вось ягоныя словы: “Скажу шчыра, я глыбока ня ўпэўнены, што зараз трэба рэстаўраваць Каложу. Можа быць варта параіцца з ЮНЭСКА”. Немагчыма ўявіць, каб такія словы сказаў яго папярэднік.
Сумнеў, выказаны чыноўнікам, стварыў уражаньне фальстарту, бо якраз пачаўся збор грошай у калектывах, у царкве пра гэта нагадвалі вернікам, па інэрцыі адбыўся дабрачынны канцэрт эпархіяльнага хору. Зразумела, запас бяды ня чыніць, але многія чакаюць, што беларускі рубель абясцэніцца ў бліжэйшым часе. Дваццаць гадоў назад у Горадні сабралі грошы на бюст гістарычнай асобе, але неўзабаве за іх можна было набыць толькі запалкі…
Бадай што гарадзенскае начальства адчула таксама, што “калоская кампанія” не да часу, “цэнтру” ня гэта трэба, а — “згуртаваць” насельніцтва дзеля адзінай мэты — каб той, хто кіруе краінай, застаўся на месцы. Усё астатняе — лірыка, ня болей.
У царкве

Збор грошай