У Пінску здарыўся выбух у адным з цэхаў фанернай фабрыкі. Пажар тушаць 5 разьлікаў ратавальнікаў.
20:40 Увечары 25 кастрычніка знайшлі цела яшчэ аднаго загінулага ў выніку выбуху на заводзе «Пінскдрэў-ДСП».
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Берасьцейскага абласнога ўпраўленьня МНС Сяргей Машноў, выратавальнікі знайшлі загінулага каля шасьці гадзінаў вечара пад заваламі сьценаў будынку.
Паводле дадзеных на вечар 25 кастрычніка, у выніку здарэньня загінулі два чалавекі, 19 работнікаў прадпрыемства шпіталізаваныя.
16:50 18 пацярпелых дастаўленыя ў лякарню. Сярод пацярпелых 13 маюць апёкі і траўмы на 60% цела. Паведамляецца пра аднаго загінулага.
16:30 Пажар патушылі. Пачынаюцца працы па расчыстцы завалаў у цэху. Сытуацыя з пацярпелымі не памянялася, паведаміў прэсавы сакратар Пінскай управы МНС Аляксандар Германовіч.
16:00 Пажарныя працягваюць тушыць агонь і разьбіраць завалы ў цэху "Пінскдрэва". Новай інфармацыі пра пацярпелых няма, зазначыў прэсавы сакратар Пінскай управы МНС Аляксандар Германовіч: "Спадзяемся, што больш ахвяр ня будзе. Але выключаць гэтага ня можам".
15:45 Відэа зь месца здарэньня
15:35 Прадстаўнік Берасьцейскага абласнога ўпраўленьня МНС Сяргей Машноў удакладніў, што ў выніку выбуху ў Пінску адзін чалавек загінуў, 18 атрымалі траўмы.
Інфармацыя аб выбуху паступіла ў 13.08. Паводле папярэдніх зьвестак, на той момант у цэху драўнінна-стружкавых пліт знаходзілася 29 чалавек. У выніку выбуху пачаўся пажар, які ўдалося лякалізаваць у 14.10. У выніку выбуху адбылося частковае абвальваньне будаўнічых канструкцый цэха. Існуе пагроза абвалу ўсіх канструкцый.
У цэху працягваецца тушэньне пажару. Супрацоўнікі МНС выказваюць спадзяваньне, што ў выніку ачышчэньня завалаў у цэху колькасьць ахвяр не павялічыцца, але не выключаюць, што магчымыя і новыя ахвяры.
15:25 Сьведка выбуху заяўляе пра 5 загіблых.
Пінскі пэнсіянэр, былы служачы ЗАТ "Пінскдрэў" Мікалай Б. паведаміў "Свабодзе", што быў на тэрыторыі прадпрыемства і гутарыў з рабочым Яўгенам М., якія вяртаўся са зьмены.
"Ён мне сказаў, што асабіста бачыў залітыя супрацьпажарнай пенай пяць нежывых людзей. Яны не змаглі выбрацца з-пад агню і іх пакуль не вывезьлі у морг".
У цэху па вытворчасьці драўнінна-стружкавай пліты (ДСП) разваленыя бакавая і тарцовая сьцены, а таксама абрынуўся дах.
15:20 Прэсавы сакратар Пінскай управы МНС Аляксандр Германовіч паведаміў, што ніхто з 30 рабочых цэху, у якім адбыўся выбух, самастойна не пакінуў завод. Адзін чалавек загінуў. Шпіталізавана 14 чалавек. Лёс яшчэ 15 чалавек невядомы. У цэху да гэтага часу працуюць выратавальнікі: тушыцца пажар. "У цэху шмат завалаў, пад якімі могуць быць людзі",-- адзначыў прэсавы сакратар Пінскай управы МНС.
15:10 БЕЛТА ўдакладніла: у выніку выбуху і пажару на дрэваапрацоўчай фабрыцы ў Пінску адзін чалавек загінуў, 14 параненыя.
15:06 Пінскаму фотажурналісту Мікалаю Басевічу ўдалося сфатаграфаваць параненых людзей, якіх забіралі экіпажы "хуткай дапамогі". Пацярпелых вывозяць з месца пажару з забінтаванымі рукамі і тварамі.
15:04 Жыхары Пінску кажуць, што на заводзе і раней бывалі аварыі, але такога моцнага выбуху не было ніколі. Да гэтага часу на заводзе пажар, воблака дыму вісіць над заводам. Мясцовыя жыхары гавораць, што пацярпелых больш, чым паведамляюць выратавальныя службы.
14:55 "На месца выбуху прыбыла апэратыўна-сьледчая група Пінскага РУУС, прадстаўнікі пракуратуры", – зазначылі ў пінскай міліцыі. Аб прычыне выбуху там не паведамілі, адзначыўшы, што цяпер "ідзе тушэньне пажару".
Паводле зьвестак Пінскага РУУС, "выбух здарыўся на фанернай фабрыцы, якая належыць ЗАТ "Пінскдрэў".
14:47 Карэспандэнту "Свабоды" ўдалося пагутарыць праз тэлефон з мэдычным работнікам Ларысай Ціхан.
Яна паведаміла: "У вытворчым цэху № 2, дзе працавалі тры дзясяткі чалавек, узарваліся два паравыя катлы. Пры выбуху абрынуўся шкляны дах, з-за чаго многія прысутныя там людзі атрымалі дадатковыя раненьні".
Дакладных зьвестак пра пацярпелых Пінскі гарвыканкам не называе. Адмаўляюцца гутарыць з журналістамі і лекары "хуткай дапамогі".
14:44 Выбух здарыўся ў вытворчым цэху Пінскай дрэваапрацоўчай фабрыкі. Абвалілася перакрыцьце, плошча абвальваньня - каля 100 квадратных мэтраў.
МНС афіцыйна пакуль паведамляе, што адзін чалавек загінуў, 13 – пацярпелі. Аднаго рабочага падразьдзяленьня МНС выцягвалі з-пад завалаў.
14:40 Як паведамілі ва ўправе МНС Берасьцейскай вобласьці, у выніку выбуху 1 чалавек загінуў, 13 – шпіталізаваныя.
14:35 Выбух адбыўся каля 13-й гадзіны. Цяпер тэрыторыя прадпрыемства на вуліцы Івана Чуклая, 1 ачэпленая міліцыянтамі.
Супрацоўнікі КДБ у цывільным загадваюць адганяць мінакоў і цікаўных. Не пускаюць таксама і журналістаў. У прыватнасьці, міліцыянты загадалі пакінуць тэрыторыю супрацоўнікам дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Пінск", газэты "Пінскі веснік".
Па словах жыхаркі Пінску Галіны Здрок, ад выбуху вылецелі шыбы нават у вокнах суседніх будынкаў.
У цэху ў момант выбуху было каля 30 чалавек, ніхто зь іх ня выйшаў сам. Больш за 10 машын хуткай дапамогі забіраюць і адвозяць людзей, але дакладная колькасьць пацярпелых не агучваецца.
14:30 Пра здарэньне агенцтву "Інтэрфакс" паведамілі ў Пінскім аддзеле надзвычайных сытуацый.
Там таксама зазначылі, што інфармацыя пра ахвяры пакуль высьвятляецца.

Бачыў залітыя супрацьпажарнай пенай пяць нежывых людзей. Яны не змаглі выбрацца з-пад агню і іх пакуль не вывезьлі у морг
"Ён мне сказаў, што асабіста бачыў залітыя супрацьпажарнай пенай пяць нежывых людзей. Яны не змаглі выбрацца з-пад агню і іх пакуль не вывезьлі у морг".
У цэху па вытворчасьці драўнінна-стружкавай пліты (ДСП) разваленыя бакавая і тарцовая сьцены, а таксама абрынуўся дах.
15:20 Прэсавы сакратар Пінскай управы МНС Аляксандр Германовіч паведаміў, што ніхто з 30 рабочых цэху, у якім адбыўся выбух, самастойна не пакінуў завод. Адзін чалавек загінуў. Шпіталізавана 14 чалавек. Лёс яшчэ 15 чалавек невядомы. У цэху да гэтага часу працуюць выратавальнікі: тушыцца пажар. "У цэху шмат завалаў, пад якімі могуць быць людзі",-- адзначыў прэсавы сакратар Пінскай управы МНС.
Асабіста бачыў залітыя супрацьпажарнай пенай пяць нежывых людзей. Яны не змаглі выбрацца з-пад агню і іх пакуль не вывезьлі у морг
15:10 БЕЛТА ўдакладніла: у выніку выбуху і пажару на дрэваапрацоўчай фабрыцы ў Пінску адзін чалавек загінуў, 14 параненыя.
15:06 Пінскаму фотажурналісту Мікалаю Басевічу ўдалося сфатаграфаваць параненых людзей, якіх забіралі экіпажы "хуткай дапамогі". Пацярпелых вывозяць з месца пажару з забінтаванымі рукамі і тварамі.
15:04 Жыхары Пінску кажуць, што на заводзе і раней бывалі аварыі, але такога моцнага выбуху не было ніколі. Да гэтага часу на заводзе пажар, воблака дыму вісіць над заводам. Мясцовыя жыхары гавораць, што пацярпелых больш, чым паведамляюць выратавальныя службы.
14:55 "На месца выбуху прыбыла апэратыўна-сьледчая група Пінскага РУУС, прадстаўнікі пракуратуры", – зазначылі ў пінскай міліцыі. Аб прычыне выбуху там не паведамілі, адзначыўшы, што цяпер "ідзе тушэньне пажару".
Паводле зьвестак Пінскага РУУС, "выбух здарыўся на фанернай фабрыцы, якая належыць ЗАТ "Пінскдрэў".
14:47 Карэспандэнту "Свабоды" ўдалося пагутарыць праз тэлефон з мэдычным работнікам Ларысай Ціхан.
У вытворчым цэху № 2, дзе працавалі тры дзясяткі чалавек, узарваліся два паравыя катлы.
Яна паведаміла: "У вытворчым цэху № 2, дзе працавалі тры дзясяткі чалавек, узарваліся два паравыя катлы. Пры выбуху абрынуўся шкляны дах, з-за чаго многія прысутныя там людзі атрымалі дадатковыя раненьні".
Дакладных зьвестак пра пацярпелых Пінскі гарвыканкам не называе. Адмаўляюцца гутарыць з журналістамі і лекары "хуткай дапамогі".
14:44 Выбух здарыўся ў вытворчым цэху Пінскай дрэваапрацоўчай фабрыкі. Абвалілася перакрыцьце, плошча абвальваньня - каля 100 квадратных мэтраў.
МНС афіцыйна пакуль паведамляе, што адзін чалавек загінуў, 13 – пацярпелі. Аднаго рабочага падразьдзяленьня МНС выцягвалі з-пад завалаў.
14:40 Як паведамілі ва ўправе МНС Берасьцейскай вобласьці, у выніку выбуху 1 чалавек загінуў, 13 – шпіталізаваныя.
14:35 Выбух адбыўся каля 13-й гадзіны. Цяпер тэрыторыя прадпрыемства на вуліцы Івана Чуклая, 1 ачэпленая міліцыянтамі.
Супрацоўнікі КДБ у цывільным загадваюць адганяць мінакоў і цікаўных