Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды слова Дуня Міятавіч спадзяецца на зьмякчэньне заканадаўства Беларусі ў галіне рэгуляваньня інтэрнэту.
"Я спадзяюся, што заканадаўства ў гэтай галіне будзе некалькі зьменена, каб аблегчыць той нэгатыўны эфэкт, які дае цяпер новае заканадаўства ў адносінах права самавыяўленьня грамадзян у рэжыме онлайн, у тым ліку ва ўмовах маючых адбыцца 19 сьнежня выбараў прэзыдэнта Беларусі",– заявіла прадстаўніца АБСЭ на пасяджэньні "круглага стала" па пытаньнях разьвіцьця беларускага сэгмэнту інтэрнэту.
Яна выказала таксама спадзеў, што "новае заканадаўства і практыка ня будуць абмяжоўваць плюралізм і свабоду выказваньня ў рамках выкарыстаньня інтэрнэт-СМІ ў Беларусі".
Станоўчым Міятавіч назвала тое, што не апраўдаліся асьцярогі з нагоды рэгістрацыі інтэрнэт-рэсурсаў і зьяўленьня "чорнага сьпісу" інтэрнэт-сайтаў, доступ да якіх абмежаваны.