Сябры ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева пачалі збор подпісаў сярод беларусаў у сталіцах суседніх краінаў. Месцам збору подпісаў абраныя вакзалы, адкуль адыходзяць цягнікі на Менск.
Максім Арцем’еў прыехаў у Маскву з Гомельскай вобласьці. Юнак працуе ў сталіцы Расеі, але не забываецца на падзеі на радзіме і па прапанове сяброў далучыўся да ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за паэта Ўладзімера Някляева.
Максім праз інтэрнэт зьвярнуўся да суайчыньнікаў, якія жывуць у Маскве з прапановай падпісацца за Някляева. Актыўнасьць землякоў прыемна зьдзівіла. Аказалася, за Някляева шмат хто жадае падпісацца і будзе галасаваць за яго на выбарах. Сустрэчу для збору подпісаў Максім прызначыў на Беларускім вакзале. Таксама Максім зь сябрамі заклікаюць падпісацца пасажыраў цягнікоў, якія прыходзяць зь Менску ці адпраўляюцца ў Беларусь. Якія настроі выбарцаў зь Беларусі адзначае Максім Арцем’еў?
«Нельга сказаць, што ўсе хочуць падпісацца толькі за Някляева. Гаворка пра тое, што людзі хочуць пераменаў, каб зьмяніўся прэзыдэнт. Але ёсьць і ярыя прыхільнікі Лукашэнкі, у тым ліку і тыя, хто тут жыве. Я зь імі кантактаваў і зьдзіўляюся, чаму так. Бо людзі ж жывуць з таго, што тут працуюць, хаця маглі б жыць і працаваць на радзіме».
Ці не замінаюць зьбіраць подпісы на вакзале маскоўскія міліцыянты? Максім Арцем’еў кажа, што такіх праблем пакуль не было. У зборшчыкаў ёсьць пасьведчаньні сябраў ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева, якія яны пры выпадку пакажуць міліцыянтам.
«Калі запытаюцца, то пакажам пасьведчаньні. Будуць супраць, тады сыдзем. Міліцыі баяцца — дык няма чаго і пачынаць такія справы».
У гэты час у Варшаве на вакзале таксама ў камізэльках з надпісам «За Някляева» дзяжураць тры актывісты. Сярод іх — Васіль Лепеш, зь якім я зьвязаўся па тэлефоне. Васіль сказаў:
«Акцыя гэта больш дэманстрацыйная, каб паказаць, што тут таксама ёсьць беларуская актыўная моладзь. Ва ўсіх тут свае справы і турботы, але мы хочам гэтым паказаць, што не забываемся пра Беларусь і падтрымліваем беларусаў у Беларусі».
У Кіеве на вакзале плянавала зьбіраць подпісы за Някляева актывістка Марта зь сябрамі, але зьвязацца зь дзяўчынай не ўдалося. «Зараз абанэнт ня можа прыняць ваш званок», — адказаў па-ўкраінску голас у тэлефоне.
Максім Арцем’еў прыехаў у Маскву з Гомельскай вобласьці. Юнак працуе ў сталіцы Расеі, але не забываецца на падзеі на радзіме і па прапанове сяброў далучыўся да ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за паэта Ўладзімера Някляева.
Максім праз інтэрнэт зьвярнуўся да суайчыньнікаў, якія жывуць у Маскве з прапановай падпісацца за Някляева. Актыўнасьць землякоў прыемна зьдзівіла. Аказалася, за Някляева шмат хто жадае падпісацца і будзе галасаваць за яго на выбарах. Сустрэчу для збору подпісаў Максім прызначыў на Беларускім вакзале. Таксама Максім зь сябрамі заклікаюць падпісацца пасажыраў цягнікоў, якія прыходзяць зь Менску ці адпраўляюцца ў Беларусь. Якія настроі выбарцаў зь Беларусі адзначае Максім Арцем’еў?
Нельга сказаць, што ўсе хочуць падпісацца толькі за Някляева. Гаворка пра тое, што людзі хочуць пераменаў…