Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Што найперш павінен зрабіць будучы прэзыдэнт у эканоміцы?"


На пытаньне карэспандэнта Свабоды адказваюць жыхары Магілёву.




Спадар: "Для пачатку варта разьвіваць прамысловасьць, а потым за кошт яе фінансаваць галіны, стратныя па вызначэньні, як сельская гаспадарка. Што да прыватнага бізнэсу, то трэба старацца, каб ён узбуйняўся з дробнага да сярэдняга — гэта акурат ягоны статус".

Спадар: "Трэба нашы прадпрыемствы разьдзяржаўліваць, бо наша намэнклятура не імкнецца разьвіваць саму вытворчасьць, якасьць прадукцыі. Жыве яна з таго пляну, які ёй давялі, потым усё стараецца куды-небудзь збагрыць, і тое не зусім добра атрымліваецца".

Спадар: "Пакуль яшчэ няма праблемаў як такіх. Звычайна яны бываюць перад Новым годам. Адносна газу, нафты. Аднак я ня ведаю, як сёлета будзе. А так нібыта ўсё нармальна ў нас пакуль".

Спадар: "Ды ў нас адны праблемы. Паўсюдна праблемы. Усе бізнэсы павінны працаваць, аднак у нас адны праблемы".

Спадар:
"Трэба, каб у нас эканоміка была рынкавай і свабоднай. А цяпер яна занадта задзяржаўленая. Кіраваная занадта з цэнтру. А павінны дзейнічаць рынкавыя законы".

Спадар:
"Прыватны бізнэс. Менш браць падаткаў, то бок зрабіць больш лібэральным заканадаўства ў адносінах да прыватнага бізнэсу. Потым павінны быць інвэстыцыі ў эканоміку. Наколькі я ведаю, абсталяваньне ўсё састарэлае й наагул яго трэба мяняць".

Спадар:
"Людзям трэба даць жыць добра. Эканоміка? Дык гэта каб у людзей заробкі былі добрыя. А для гэтага павінна быць стабільнасьць на прадпрыемствах".

Карэспандэнт: "А гэтыя прадпрыемствы павінны працаваць?"

Спадар: "Ну канечне. Тут ад дырэктараў шмат што залежыць, ад кіраўнікоў найперш".

Спадар: "Трэба, каб ён прадпрыемствы фінансаваў болей. Разьвіваў малы бізнэс. Калі б прадпрымальнік захацеў адкрыць свой бізнэс, каб яму крэдыты якія выдавалі, каб бізнэс разьвіваўся лепей".

Спадар:
"Інвэстыцыі трэба ў рэспубліку запрашаць. Ня трэба вынаходзіць другі раз кола. Трэба супрацоўнічаць зь людзьмі, якія ўжо нешта прыдумалі, і нейкія інавацыі свае ўносіць".

Спадар:
"Ён павінен прадпрыемства ўзьняць. Людзі там сядзяць, якія ня хочуць, каб прадпрыемствы працавалі. Прадпрыемствы стаяць, і грошы няма. Кажуць, у нас эканоміка добра разьвіваецца. Як жа яна можа быць у нас добрай, калі курс у нас да эўрапейскай і амэрыканскай валют — адзін да трох і чатырох тысяч?"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG