У Беларусі ўтворана 6 390 выбарчых участкаў. Цяпер пачалося вылучэньне прадстаўнікоў у склад адпаведных выбарчых камісій. Палітычныя партыі, грамадзкія аб’яднаньні, працоўныя калектывы і грамадзяне маюць права вылучаць кандыдатуры ў склад выбаркамаў да 31 кастрычніка. А іх утварэньне завершыцца 3 лістапада.
У кожную з выбарчых камісій можа ўваходзіць ад 5 да 19 чалавек. Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік патлумачыў, што адна траціна сяброў камісій павінна складацца з прадстаўнікоў палітычных партый і грамадзкіх аб’яднаньняў. Такую ж колькасьць складуць дзяржслужачыя. Судзьдзі, пракуроры і старшыні выканкамаў наогул ня маюць права ўваходзіць у склад камісій. Ці трапіць апазыцыя ў склад участковых камісій? Датычна мінулых мясцовых выбараў спадар Лазавік адзначыў:
«Там прадстаўнікоў апазыцыйных партый у склад выбарчых камісій трапіла ў дзясяткі разоў больш, чым на мінулых мясцовых выбарах. Так што тут станоўчая тэндэнцыя, адназначна.
Указаць, што гэта павінны быць прадстаўнікі нейкай палітычнай скіраванасьці. У нас наогул у выбарчым кодэксе няма такога панятку „апазыцыя“. Ёсьць палітычныя партыі і грамадзкія аб’яднаньні. І яны маюць усе аднолькавыя правы».
Паводле адмыслоўца ў выбарчым праве Ўладзімера Лабковіча, калі аналізаваць папярэднія кампаніі, у тым ліку сёлетняе стварэньне тэрытарыяльных камісій, то прадстаўнікоў апазыцыі ўключаюць няшмат. Ён называе такую тэндэнцыю дыскрымінацыйнай.
«Калі мы возьмем прапорцыю, колькі бяруць ад прадстаўнікоў праўладных структураў, дзе гэта колькасьць дасягае 90-95% ад вылучэнцаў, то ва ўчастковыя камісіі ад апазыцыйных партый бяруць да 10%».
Кіраўнік ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука Анатоль Паўлаў адзначыў, што падчас мясцовых выбараў ня трапіў у склад камісіі, як і некаторыя іншыя сябры АГП. Ён мяркуе, што цяпер толькі ў Менску будзе вылучана больш за сто сябраў.
«Мы на наступным тыдні ў кожным раёне сваімі пратаколамі людзей накіруем. Прычым мы хочам накіраваць людзей, якія маюць досьвед дзяржаўнай працы і досьвед працы дэпутатамі. Я ў 1989 годзе быў старшынём участковай камісіі, таму ніхто ня можа сказаць, што ў мяне няма досьведу такой працы. Дык вось, на мясцовыя выбары мяне таксама вылучалі. Натуральна, мяне не ўключылі. Вось цяпер паспрабуем зноў. У нас ёсьць той жа Лябедзька, Шлындзікаў, Дабравольскі, усіх мы будзем вылучаць. І пабачым, што будуць казаць нашы ўлады, калі будуць адмаўляць такім людзям».
Кіраўнік ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч кажа, што яны мяркуюць вылучыць ва ўчастковыя выбаркамы каля 240-250 сяброў.
«Заўвагі па парушэньнях выбарчага закону, па фальсыфікацыях перадусім тычацца тых лічбаў, якія ўчастковыя выбарчыя камісіі даводзяць вышэй. То бок, фактычна фальсыфікацыі адбываюцца на ўзроўні ўчастковых камісій. Таму вельмі важна, каб там прысутнічалі прадстаўнікі апазыцыйных кандыдатаў. І нягледзячы на тое, што сёньня ўсе сілы мы, безумоўна, канцэнтруем на кампаніі партыйнага кандыдата, тым ня менш, мы будзем займацца вылучэньнем ва ўчастковыя камісіі».
Кампанія «За свабодныя выбары» зьбіраецца вылучыць каля 1200 сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі.
У кожную з выбарчых камісій можа ўваходзіць ад 5 да 19 чалавек. Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік патлумачыў, што адна траціна сяброў камісій павінна складацца з прадстаўнікоў палітычных партый і грамадзкіх аб’яднаньняў. Такую ж колькасьць складуць дзяржслужачыя. Судзьдзі, пракуроры і старшыні выканкамаў наогул ня маюць права ўваходзіць у склад камісій. Ці трапіць апазыцыя ў склад участковых камісій? Датычна мінулых мясцовых выбараў спадар Лазавік адзначыў:
«Там прадстаўнікоў апазыцыйных партый у склад выбарчых камісій трапіла ў дзясяткі разоў больш, чым на мінулых мясцовых выбарах. Так што тут станоўчая тэндэнцыя, адназначна.
Указаць, што гэта павінны быць прадстаўнікі нейкай палітычнай скіраванасьці. У нас наогул у выбарчым кодэксе няма такога панятку „апазыцыя“. Ёсьць палітычныя партыі і грамадзкія аб’яднаньні. І яны маюць усе аднолькавыя правы».
Паводле адмыслоўца ў выбарчым праве Ўладзімера Лабковіча, калі аналізаваць папярэднія кампаніі, у тым ліку сёлетняе стварэньне тэрытарыяльных камісій, то прадстаўнікоў апазыцыі ўключаюць няшмат. Ён называе такую тэндэнцыю дыскрымінацыйнай.
Ва ўчастковыя камісіі ад апазыцыйных партый бяруць да 10%.