Пасяджэньне саюзнага Саўміну, на якое было вынесена 32 пытаньні, цягнулася рэкордна кароткі час — паўгадзіны. Абодва прэм'еры адзначылі, што Беларусь і Расея паступова пераадольваюць наступствы глябальнага крызісу. У студзені-жніўні двухбаковы таваразварот павялічыўся на 20% і склаў 500 мільярдаў рублёў. Экспарт беларускіх тавараў у Расею вырас на 50%. Сяргей Сідорскі заявіў, што "Беларусь настроеная на канструктыўную працу". Сёньняшнія заявы Ўладзімера Пуціна мелі выхаваўчае адценьне:
"Важна, каб гэтыя пазытыўныя працэсы разьвіваліся незалежна ад бягучай каньюнктуры. Яна бывае розная, як мы разумеем. І я глыбока перакананы, што праблемы, спрэчкі, непаразуменьні, якія ўзьнікаюць паміж блізкімі суседзямі, ды як і ў сям'і бывае, яны непазьбежныя. Але жыцьцёвыя інтарэсы, спадзевы нашых брацкіх народаў важней. Шчыра настроеныя і ў Беларусі, і ў Расеі на плённае супрацоўніцтва і цесны дыялёг".
Чаму было такім кароткім саюзнае пасяджэньне і што азначае заява Ўладзімера Пуціна? Маскоўскі палітоляг Кірыл Коктыш адзначыў:
"Гэта відавочна нейкая дэманстрацыя таго, што праблемы ёсьць у Расеі з пэўным чалавекам, але гэтых праблемаў няма ў Расеі зьБеларусьсю. Па- другое, усе балючыя пытаньні, якія насамрэч былі патрэбныя Расеі, былі зьняты "да таго як". Апошнім быў газавы міні-скандал улетку. Так што пытаньняў, якія турбавалі Расею, — такіх пытаньняў у Расеі няма. Гэта значыць, што за паўгадзіны можна вырашыць і сорак пытаньняў, і больш".
Паводле палітоляга Аляксея Караля, гэта працяг ідэй, якія прагучалі на брыфінгу кіраўніка крамлёўскай адміністрацыі Сяргея Нарышкіна. Спадар Нарышкін палічыў магчымым аднаўленьне двухбаковых дачыненьняў, але ў тым выпадку, калі А.Лукашэнка "ўсьвядоміць шкоднасьць крокаў па дыскрэдытацыі дачыненьняў" з Масквой.
"Пацьверджаны своеасаблівы пакт аб ненападзе. Калі меркаваць па словах Пуціна, то дасягнулі тых саступак ад Аляксандра Рыгоравіча,якіх дамагаліся. Што гэта за саступкі, мы даведаемся ў працэсе разьвіцьця падзей і вынікаў выбараў".
Паводле палітоляга Вячаслава Пазьняка, расейскі бок не пайшоў насустрач у энэргетычных пытаньнях, якія найбольш хвалююць афіцыйны Менск.
"Тое, што такая сустрэча адбылася ў той момант, калі, здавалася б, канфлікт разрастаўся па ўсіх кірунках, — гэта знак таго, што абодва бакізацікаўленыя, каб эскаляцыя канфлікту, ва ўсякім разе, была прыпынена. У Крамлі разьлічваюць, што трэба дачакацца вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. І тады можна займацца пытаньнямі двухбаковых дачыненьняў".
Цяпер Беларусь і Расея вядуць перамовы аб фармаваньні балянсу паставак нафты на 2011 год. Беларусь прапанавала павялічыць аб'ём бязмытных паставак нафты з 6,3 да 6,7 мільёна тон у наступным годзе. Расейскі бок лічыць, што прапановы Беларусі патрабуюць дадатковых абгрунтаваньняў. Сёньня ж намесьнік міністра фінансаў Расеі Сяргей Шаталаў заявіў пра магчымасьць разгледзець пытаньне адмены экспартнага мыта на нафту для Беларусі пасьля 2012 году, але пры ўмове кампэнсацыйных захадаў. Маўляў, у адваротным выпадку атрымліваецца датацыя беларускай эканоміцы з боку Расеі. Таксама міністар энэргетыкі Расеі Сяргей Шматко сказаў журналістам у Кіеве, што Ўкраіна павінна ўзгадняць з Расеяй тэхналягічныя аспэкты працы нафтаправоду "Адэса-Броды" ў авэрсным рэжыме і нафтаправоду "Дружба" ў рамках паставак вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь.
Пасьля саюзнага пасяджэньня прайшла сустрэча прэм'ераў Беларусі, Расеі і Казахстану. На ёй абмяркоўваліся пытаньні адзінай эканамічнай прасторы, якая павінна быць створана да 2012 году. Пакуль узгодненыя толькі тры з 20 неабходных пагадненьняў. Сяргей Сідорскі нагадаў, што кіраўнік Беларусі паставіў задачу да канца гэтага года выйсьці на падпісаньне амаль усіх пагадненьняў. І беларуская дэлегацыя настроеная на "кампрамісныя рашэньні".
"Важна, каб гэтыя пазытыўныя працэсы разьвіваліся незалежна ад бягучай каньюнктуры. Яна бывае розная, як мы разумеем. І я глыбока перакананы, што праблемы, спрэчкі, непаразуменьні, якія ўзьнікаюць паміж блізкімі суседзямі, ды як і ў сям'і бывае, яны непазьбежныя. Але жыцьцёвыя інтарэсы, спадзевы нашых брацкіх народаў важней. Шчыра настроеныя і ў Беларусі, і ў Расеі на плённае супрацоўніцтва і цесны дыялёг".
Чаму было такім кароткім саюзнае пасяджэньне і што азначае заява Ўладзімера Пуціна? Маскоўскі палітоляг Кірыл Коктыш адзначыў:
"Гэта відавочна нейкая дэманстрацыя таго, што праблемы ёсьць у Расеі з пэўным чалавекам, але гэтых праблемаў няма ў Расеі зь
Гэта відавочна нейкая дэманстрацыя таго, што праблемы ёсьць у Расеі з пэўным чалавекам, але гэтых праблемаў няма ў Расеі зь Беларусьсю.
Паводле палітоляга Аляксея Караля, гэта працяг ідэй, якія прагучалі на брыфінгу кіраўніка крамлёўскай адміністрацыі Сяргея Нарышкіна. Спадар Нарышкін палічыў магчымым аднаўленьне двухбаковых дачыненьняў, але ў тым выпадку, калі А.Лукашэнка "ўсьвядоміць шкоднасьць крокаў па дыскрэдытацыі дачыненьняў" з Масквой.
"Пацьверджаны своеасаблівы пакт аб ненападзе. Калі меркаваць па словах Пуціна, то дасягнулі тых саступак ад Аляксандра Рыгоравіча,
Пацьверджаны своеасаблівы пакт аб ненападзе.
Паводле палітоляга Вячаслава Пазьняка, расейскі бок не пайшоў насустрач у энэргетычных пытаньнях, якія найбольш хвалююць афіцыйны Менск.
"Тое, што такая сустрэча адбылася ў той момант, калі, здавалася б, канфлікт разрастаўся па ўсіх кірунках, — гэта знак таго, што абодва бакі
Абодва бакі зацікаўленыя, каб эскаляцыя канфлікту, ва ўсякім разе, была прыпынена.