Расейскія сродкі масавай інфармацыі, паведамляючы пра прэсавую канфэрэнцыю кіраўніка расейскай прэзыдэнцкай адміністрацыі Сяргея Нарышкіна з беларускімі журналістамі, пазьбягаюць рабіць прагнозы адносна будучыні расейска-беларускіх адносінаў.
Газэта “Известия” абмежаваліся кароткай інфармацыяй агенцтва РИА Новости.
Больш разгорнутую публікацыю прысьвяціў сустрэчы “КоммерсантЪ”.
“КоммерсантЪ” піша, што “Крэмль вырашыў прымяніць супраць Аляксандра Лукашэнкі ягоную ж зброю”, запрасіўшы журналістаў суседняй дзяржавы. Адначасна, выданьне акцэнтуе ўвагу на тым, што адказваць на наўпроставае пытаньне наконт таго, ці пройдзена кропка незвароту ў адносінах паміж РФ і Белярусяй, Сяргей Нарышкін адмовіўся”. “Раскрытыкаваўшы апошнія заявы спадара Лукашэнкі, (Нарышкін) нечакана распавёў, як лідэры дзвюх краінаў могуць памірыцца”. Словы Нарышкіна “КоммерсантЪ” ацаніў як мэсэдж Аляксандру Лукашэнку, што яму, Лукашэнку, “варта як мага хутчэй пакаяцца”.
Як вядома, на сустрэчу з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта РФ былі запрошаныя прадстаўнікі як незалежных, гэтак і беларускіх СМІ.
“Советская Белоруссия” зьмяшчае інфармацыю свайго супрацоўніка Ігара Кольчанкі, які, як вынікае з тэксту, быў на сустрэчы ў Маскве.
“Калі быць аб’ектыўным, дык варта прызнаць, што далейшыя трэньні паміж Менскам і Масквой не патрэбныя наводнаму з бакоў. І, падобна, у Маскве гэта таксама усьвядомілі. – адзначае аглядальнік Ігар Кольчанка, -- ... Што ж тычыцца нізкіх выхадак прыдворных журналістаў, дык на іх ня варта зьвяртаць увагу. Нічога асабістага, але сабакі брэшуць, а караван ідзе”.