Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Лукашэнка (біяграфія)


Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч

Нарадзіўся ў 1954 годзе.

1975 г. Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага пэдінстытуту, пасьля чаго быў прызваны на службу ў войска (памежныя войскі КДБ).

Пасьля службы некаторы час працаваў вызваленым сакратаром камітэту камсамолу Шклоўскага гархарчгандлю, а ў 1978 годзе паступіў на працу адказным сакратаром у раённую арганізацыю таварыства «Веды».

1980-1982 гг. Служыў у Савецкай Арміі.

1982-1985 гг. Намесьнік дырэктара камбінату будматэрыялаў у Шклове (пры гэтым завочна вучыцца ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках і атрымлівае дыплём эканаміста ў 1985 годзе).

1985-1987 гг. Сакратар парткаму калгасу імя Леніна, у 1987 годзе становіцца дырэктарам саўгасу «Гарадзец» Шклоўскага раёну.

1990 г. Абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га скліканьня.

Красавік 1993 г. — ліпень 1994 г. Старшыня часовай камісіі Вярхоўнага Савету па вывучэньні дзейнасьці камэрцыйных структур, створанай пры органах дзяржаўнага кіраўніцтва (гэтак званая «антыкарупцыйная камісія»).

10 ліпеня 1994 г. Абраны прэзыдэнтам Беларусі.

З 1997 г. — прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі.
XS
SM
MD
LG