Баранавіцкія праваабаронцы назіральнікі Сяргей Гоўша і Карней Пятровіч зьвярнуліся ў пракуратуру гораду, каб абскардзіць дзеяньняў чыноўнікаў гарвыканкаму. Яны пратэстуюць супраць адмовы гарадзкіх уладаў паведаміць зьвесткі пра чальцоў выбарчай камісіі.
Праваабаронцы і зарэгістраваныя назіральнікі Гоўша і Пятровіч паспрабавалі высьветліць месца працы чальцоў выбарчай камісіі, але гарадзкія ўлады гэтую інфармацыю паведаміць адмовіліся, кажа Сяргей Гоўша:
"Раней цалкам друкавалі зьвесткі пра сяброў камісій: хто яны і дзе яны працуюць, якія займаюць пасады. А вось апошнія гады гэта друкаваць перасталі. Чаму? Таму, што многія сябры камісій зьяўляюцца супрацоўнікамі гарвыканкаму. Як правіла, гэта ідэалягічны аддзел. Але пасаду яны сваю хаваюць, бо ў выбарчым кодэксе зьявіліся зьмены, паводле якіх у камісіях не павінна быць больш траціны прадстаўнікоў улады".
Вось як пракамэнтаваў факт звароту ў пракуратуру Баранавічаў прадстаўнік ініцыятывы "Праваабаронцы за свабодныя выбары", юрыст Валянцін Стэфановіч:
"Баранавіцкія праваабаронцы абсалютна маюць рацыю, бо патрабаваньне пра траціну прадстаўнікоў улады ў выбарчых камісіях – гэта патрабаваньне вельмі істотнае і важнае. Выбары – гэта рэч публічная, і нічога б ня сталася, каб улады Баранавічаў паведамілі праваабаронцам такую інфармацыю".
У апошні дзень верасьня завяршылася фармаваньне раённых, гарадзкіх і абласных выбарчых камісій. Да 4 лістапада будуць сфармаваныя ўчастковыя выбарчыя камісіі.
Ці мае магчымасьць дэмакратычная грамадзкасьць паўплываць на іх фармаваньне? Меркаваньне юрыста праваабарончай арганізацыі БХК Гары Паганяйла:
"Практычна немагчыма: няма абсалютна ніякіх крытэраў адбору ў гэтыя камісіі, няма празрыстасьці. У гэтым зьвязку няма магчымасьці абскардзіць выключэньне, у тым ліку і праз суд. Гарантый для апазыцыйных партый і грамадзкіх аб'яднаньняў у гэтай частцы законам не ўсталявана".