Яшчэ за жыцьцём Васіля Быкава маім пэрсанальным прэтэндэнтам на Нобэлеўскую прэмію ад беларускай літаратуры быў Алесь Разанаў.
Мінаюць гады, зьяўляюцца новыя героі, але я па-ранейшаму трымаюся свайго віртуальнага вылучэнца. І вось чаму. У адрозьненьне ад сяброў камісіі па Нобэлеўскіх прэміях і шырокай чытацкай аўдыторыі, я ўсё яшчэ стаўлюся да літаратуры надзвычай сур’ёзна (хаця, як на сёньня, яна ўжо таго, бадай, і ня вартая). Гэта азначае, што мая ўвага (і павага) найперш скіраваная на тых аўтараў, якія адкрываюць у літаратуры дадатныя магчымасьці па выяўленьні новых сэнсаў і зьмесьціваў як быцьця чалавека, так і ягонага нябыту. Таму з майго гледзішча менавіта яны, а ня проста выдатныя пісьменьнікі, мусілі б складаць сьпіс ляўрэатаў гэтай самай прэстыжнай у сьвеце літаратурнай прэміі. На жаль, швэдзкія акадэмікі лічаць інакш…
Некалі я пісаў: «Фэномэн значнасьці вершаваньняў Алеся Разанава зьвязаны найперш з тым, што ён выявіў чацьвёртае (мэтафізычнае) вымярэньне да гэтага трохмернай (этнаграфія, сацыяльнасьць, патрыятызм) беларускай паэзіі. Гэтае павелічэньне аб’ёму беларускай паэзіі на цэлае вымярэньне і ёсьць Алесь Разанаў». Аднак ня толькі ў абсягах беларускага пісьменства, а і ўва ўсёй сучаснай эўрапейскай паэзіі постаць Алеся Разанава мне бачыцца выразна адметнай. Прынамсі, пасьля Эзры Паўнда і Томаса Стэрнза Эліёта я ня бачу, акрамя Алеся Разанава, другога паэта-мэтафізыка, якога можна было б паставіць упоравень зь імі.
А цяпер пра тыя пяць кніжак Алеся Разанава, на якія я найперш зьвярнуў бы ўвагу камітэту па Нобэлеўскіх прэміях.
Яшчэ папярэдняй кнігай «Каардынаты быцьця» Алесь Разанаў засьведчыў радыкальную інавацыйнасьць сваёй паэзіі. Але сапраўднай падзеяй ня толькі для ягонай творчай біяграфіі, але і для ўсёй беларускай літаратуры сталася кніга «Шлях — 360». Колькі людзей ды партыйных установаў супраціўляліся паўстаньню гэтай падзеі! Некалі на пытаньне Міхася Скоблы, чаму ж кніга ўсё-такі пабачыла сьвет, Алесь Разанаў адказаў: «Відаць, мая прысутнасьць у літаратуры ўжо стала крычаць». З «Шляху — 360» пачалася мадэрнізацыя прыгожага беларускага пісьменства. Але яшчэ доўга, лічы да «эпохі перабудовы», амаль уся яе мадэрнасьць будзе лякалізаваная ў творчым наробку Алеся Разанава..
Мне не падабаецца яе назва (нейкая падлеткавая гульня ў алітэрацыі), але гэта ці не найлепшая кніга ўжо цалкам сфармаванага Паэта. Яе складаюць вершаказы і пункціры. Асабіста для мяне вершаказы — вяршыня творчасьці Алеся Разанава. Яны мне нагадваюць бліскучыя эсэ Марціна Гайдэгера «Рэч» і «Кубак», але ў цалкам эўрыстычнай інтэрпрэтацыі. Зьвяртаючы ўвагу на анталягічныя для чалавека атрыбуты і падзеі быцьця (Дарога, Праца, Жалеза, Камень, Гліна…), паэт у вершаказах дэканструюе слова (Жак Дэрыда), каб у прыцемках ягонай сугестыі намацаць і выявіць тую сутву, якой гэтае слова і трымаецца.
Як вядома, Алесь Разанаў — знаны выдумляка новых жанраў паэзіі. У гэтай кнізе яны прадстаўленыя ці не з найбольшай паўнатой: вэрсэты, пункціры, вершаказы, зномы. Фармальна выломваюцца з структуры выданьня як бы пераклады зь Веліміра Хлебнікава. Але гэта і неістотна. Бо калі чытаеш вершы, дык разумееш, што толькі тут, пасьля разанаўскіх перастварэньняў (і болей нідзе), геніяльны шаленец Хлебнікаў становіцца насамрэч вялікім паэтам.
У беларускай літаратуры ёсьць дзьве вялікія паэмы: эпічная «Новая зямля» Якуба Коласа і экзыстэнцыйная «Ложак для пчалы» Ўладзімера Някляева. Алесь Разанаў таксама неаднойчы зьвяртаўся да жанру паэмы, аднак, як на мой погляд, гэта ня самы плённы для яго жанр. І я нават ведаю чаму. У ягонай паэтыцы канцэнтрацыя сэнсаў у кожным радку настолькі вялікая, што раз-пораз апрычона захоплівае і надоўга спыняе чытача. А паэма — гэта няспынны рух празь сюжэт нейкай гісторыі, якая толькі завяршэньнем і прагалошвае свой сэнс. Але ёсьць у Алеся Разанава мэтафізычны праект з трох паэмаў ("Гліна", "Камень", "Жалеза"), які мне бачыцца надзвычай удалым і значным. Тут паэт як бы вяртаецца ў першапару старагрэцкай філязофіі, калі амаль кожны мысьляр лічыў неабходным выкласьці сваё натурфілязофскае бачаньне сьвету ў паэме з аднолькавай назвай «Аб прыродзе» (Анаксымандар, Ксэнафан, Эмпэдокл, Пармэнід…). Алесь Разанаў, паяднаўшы ў гэтых сваіх паэмах анталёгію з мэтафізыкай, магчыма, упершыню з такой глыбінёй і паўнатой распавёў праз паэтычнае слова, як выглядаюць Быцьцё і Нябыт у беларускай візіі.
Недзе ў 1994 годзе мне, Алесю Разанаву ды Ігару Бабкову дазволілі пры штотыднёвіку «Культура» раз на месяц выдаваць літаратурна-філязофскі сшытак. Для яго Разанаў прыдумаў назву — «ЗНО», і патлумачыў, што гэтыя тры гукі ў розных спалучэньнях найчасьцей сустракаюцца ў самых сэнсавых ды дынамічных беларускіх словах. Так наш сшытак прыдбаў сабе імя, а Алесь Разанаў яшчэ адзін жанр — «зномы». «Сума немагчымасьцяў» — гэта кніга «зномаў», у якіх, як тлумачыць аўтар, «паэзія крышталізуецца ў высновы і, крышталізуючыся, набывае адмысловы кшталт». Магчыма, гэтую кнігу і нельга залічыць да загалоўных у творчасьці майго героя, але без знаёмства з паэтызаванымі рэфлексіямі інтэлектуала Алеся Разанава і паэт Алесь Разанаў застанецца для чытача недачытаным.
Мінаюць гады, зьяўляюцца новыя героі, але я па-ранейшаму трымаюся свайго віртуальнага вылучэнца. І вось чаму. У адрозьненьне ад сяброў камісіі па Нобэлеўскіх прэміях і шырокай чытацкай аўдыторыі, я ўсё яшчэ стаўлюся да літаратуры надзвычай сур’ёзна (хаця, як на сёньня, яна ўжо таго, бадай, і ня вартая). Гэта азначае, што мая ўвага (і павага) найперш скіраваная на тых аўтараў, якія адкрываюць у літаратуры дадатныя магчымасьці па выяўленьні новых сэнсаў і зьмесьціваў як быцьця чалавека, так і ягонага нябыту. Таму з майго гледзішча менавіта яны, а ня проста выдатныя пісьменьнікі, мусілі б складаць сьпіс ляўрэатаў гэтай самай прэстыжнай у сьвеце літаратурнай прэміі. На жаль, швэдзкія акадэмікі лічаць інакш…
Некалі я пісаў: «Фэномэн значнасьці вершаваньняў Алеся Разанава зьвязаны найперш з тым, што ён выявіў чацьвёртае (мэтафізычнае) вымярэньне да гэтага трохмернай (этнаграфія, сацыяльнасьць, патрыятызм) беларускай паэзіі. Гэтае павелічэньне аб’ёму беларускай паэзіі на цэлае вымярэньне і ёсьць Алесь Разанаў». Аднак ня толькі ў абсягах беларускага пісьменства, а і ўва ўсёй сучаснай эўрапейскай паэзіі постаць Алеся Разанава мне бачыцца выразна адметнай. Прынамсі, пасьля Эзры Паўнда і Томаса Стэрнза Эліёта я ня бачу, акрамя Алеся Разанава, другога паэта-мэтафізыка, якога можна было б паставіць упоравень зь імі.
А цяпер пра тыя пяць кніжак Алеся Разанава, на якія я найперш зьвярнуў бы ўвагу камітэту па Нобэлеўскіх прэміях.
«Шлях — 360».
Менск, «Мастацкая літаратура», 1981Яшчэ папярэдняй кнігай «Каардынаты быцьця» Алесь Разанаў засьведчыў радыкальную інавацыйнасьць сваёй паэзіі. Але сапраўднай падзеяй ня толькі для ягонай творчай біяграфіі, але і для ўсёй беларускай літаратуры сталася кніга «Шлях — 360». Колькі людзей ды партыйных установаў супраціўляліся паўстаньню гэтай падзеі! Некалі на пытаньне Міхася Скоблы, чаму ж кніга ўсё-такі пабачыла сьвет, Алесь Разанаў адказаў: «Відаць, мая прысутнасьць у літаратуры ўжо стала крычаць». З «Шляху — 360» пачалася мадэрнізацыя прыгожага беларускага пісьменства. Але яшчэ доўга, лічы да «эпохі перабудовы», амаль уся яе мадэрнасьць будзе лякалізаваная ў творчым наробку Алеся Разанава..
«У горадзе валадарыць Рагвалод».
Менск, «Мастацкая літаратура», 1992Мне не падабаецца яе назва (нейкая падлеткавая гульня ў алітэрацыі), але гэта ці не найлепшая кніга ўжо цалкам сфармаванага Паэта. Яе складаюць вершаказы і пункціры. Асабіста для мяне вершаказы — вяршыня творчасьці Алеся Разанава. Яны мне нагадваюць бліскучыя эсэ Марціна Гайдэгера «Рэч» і «Кубак», але ў цалкам эўрыстычнай інтэрпрэтацыі. Зьвяртаючы ўвагу на анталягічныя для чалавека атрыбуты і падзеі быцьця (Дарога, Праца, Жалеза, Камень, Гліна…), паэт у вершаказах дэканструюе слова (Жак Дэрыда), каб у прыцемках ягонай сугестыі намацаць і выявіць тую сутву, якой гэтае слова і трымаецца.
«Паляваньне ў райскай даліне».
Менск, «Мастацкая літаратура», 1995Як вядома, Алесь Разанаў — знаны выдумляка новых жанраў паэзіі. У гэтай кнізе яны прадстаўленыя ці не з найбольшай паўнатой: вэрсэты, пункціры, вершаказы, зномы. Фармальна выломваюцца з структуры выданьня як бы пераклады зь Веліміра Хлебнікава. Але гэта і неістотна. Бо калі чытаеш вершы, дык разумееш, што толькі тут, пасьля разанаўскіх перастварэньняў (і болей нідзе), геніяльны шаленец Хлебнікаў становіцца насамрэч вялікім паэтам.

«Гліна. Камень. Жалеза».
Беласток, 2000У беларускай літаратуры ёсьць дзьве вялікія паэмы: эпічная «Новая зямля» Якуба Коласа і экзыстэнцыйная «Ложак для пчалы» Ўладзімера Някляева. Алесь Разанаў таксама неаднойчы зьвяртаўся да жанру паэмы, аднак, як на мой погляд, гэта ня самы плённы для яго жанр. І я нават ведаю чаму. У ягонай паэтыцы канцэнтрацыя сэнсаў у кожным радку настолькі вялікая, што раз-пораз апрычона захоплівае і надоўга спыняе чытача. А паэма — гэта няспынны рух празь сюжэт нейкай гісторыі, якая толькі завяршэньнем і прагалошвае свой сэнс. Але ёсьць у Алеся Разанава мэтафізычны праект з трох паэмаў ("Гліна", "Камень", "Жалеза"), які мне бачыцца надзвычай удалым і значным. Тут паэт як бы вяртаецца ў першапару старагрэцкай філязофіі, калі амаль кожны мысьляр лічыў неабходным выкласьці сваё натурфілязофскае бачаньне сьвету ў паэме з аднолькавай назвай «Аб прыродзе» (Анаксымандар, Ксэнафан, Эмпэдокл, Пармэнід…). Алесь Разанаў, паяднаўшы ў гэтых сваіх паэмах анталёгію з мэтафізыкай, магчыма, упершыню з такой глыбінёй і паўнатой распавёў праз паэтычнае слова, як выглядаюць Быцьцё і Нябыт у беларускай візіі.
«Сума немагчымасьцяў».
Менск, «ІП Логвінаў», 2009Недзе ў 1994 годзе мне, Алесю Разанаву ды Ігару Бабкову дазволілі пры штотыднёвіку «Культура» раз на месяц выдаваць літаратурна-філязофскі сшытак. Для яго Разанаў прыдумаў назву — «ЗНО», і патлумачыў, што гэтыя тры гукі ў розных спалучэньнях найчасьцей сустракаюцца ў самых сэнсавых ды дынамічных беларускіх словах. Так наш сшытак прыдбаў сабе імя, а Алесь Разанаў яшчэ адзін жанр — «зномы». «Сума немагчымасьцяў» — гэта кніга «зномаў», у якіх, як тлумачыць аўтар, «паэзія крышталізуецца ў высновы і, крышталізуючыся, набывае адмысловы кшталт». Магчыма, гэтую кнігу і нельга залічыць да загалоўных у творчасьці майго героя, але без знаёмства з паэтызаванымі рэфлексіямі інтэлектуала Алеся Разанава і паэт Алесь Разанаў застанецца для чытача недачытаным.
Поўны сьпіс ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі за літаратуру
|
|