Удзельнікі: сацыёляг Аляксандар Сасноў і рэдактар інтэрнэт-газэты «Салідарнасьць» Аляксандар Старыкевіч.
Валер Карбалевіч: «З моманту папярэдняга апытаньня НІСЭПД у чэрвені рэйтынг Лукашэнкі ўпаў. Па закрытым пытаньні ён зьменшыўся з 48,3% у чэрвені да 43,6% у верасьні. А па адкрытым пытаньні — з 45,6 да 39%.
У гэтыя месяцы Лукашэнка праводзіў актыўную выбарчую кампанію. Ён езьдзіў па рэгіёнах, яго актыўна піярылі дзяржаўныя мэдыі. Таксама за гэты час павялічваліся заробкі і пэнсіі. Але, нягледзячы на гэта, рэйтынг упаў. Чаму? Можа паўплывала расейская інфармацыйная вайна?»
Аляксандар Сасноў: «Зьніжэньне рэйтынгу значнае. І яно абумоўлена менавіта расейскай інфармацыйнай вайной. Цікава, што раней, калі падвышаліся заробкі і пэнсіі, рэйтынг Лукашэнкі заўсёды рос. А цяпер гэтае правіла на спрацавала. Але, думаю, да выбараў яго рэйтынг вырасьце, бо ўлады ўключаць мабілізацыйныя магчымасьці, адміністрацыйны рэсурс».
Аляксандар Старыкевіч: «Хутчэй гаворка ідзе не пра падзеньне, а пра ваганьне рэйтынгу. Апошнімі гадамі рэйтынг Лукашэнкі вагаецца на 3-5% вакол лічбы 40%. Таму пра тэндэнцыю казаць рана».
Карбалевіч: «Што можна сказаць пра рэйтынгі апазыцыйных палітыкаў? НІСЭПД даводзіць, што «аб’яднаны электарат васьмі апазыцыйных кандыдатаў, якія зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы, складае 20,2%».
Сасноў: «Застаецца значная колькасьць людзей, якія ня вызначыліся. Шмат іх трапляюць у графу „ня даў адказу“. За кошт гэтай часткі электарату шмат што можа памяняцца».
Старыкевіч: «У грамадзтве складанае стаўленьне да апазыцыі. Я неаднаразова сутыкаўся з тым, што нават людзі, якія настроены супраць Лукашэнкі, ня вельмі падтрымліваюць і апазыцыйных палітыкаў. Людзі зьняверыліся, яны скептычна ставяцца нават да новых твараў у апазыцыі».
Карбалевіч: «У чым прычына недаверу грамадзтва да апазыцыі? Тут уплывае дзяржаўная прапаганда? Ці не прымаецца сама ідэя апазыцыйнасьці, і, хто б ня быў ва ўладзе, ён будзе атрымліваць падтрымку людзей? Ці сама апазыцыя не змагла прапанаваць праект, які б выклікаў цікавасьць і падтрымку электарату?».
Сасноў: «Думаю дзейнічаюць усе гэтыя і яшчэ іншыя чыньнікі. Калі дзяржаўныя мэдыі кажуць, што апазыцыянэры — гэта ворагі народу, то чаго дзівіцца? Паколькі апазыцыю не дапускаюць да тэлебачаньня, яна павінна шукаць іншыя шляхі ўзьдзеяньня на людзей».
Старыкевіч: «Сапраўды ёсьць людзі, якія заўсёды арыентуюцца на таго, хто пры ўладзе, і не ўспрымаюць апазыцыйнасьць. Ёсьць тыя, хто знаходзіцца пад узьдзеяньнем дзяржаўнай прапаганды і ня мае магчымасьці і жаданьня карыстацца альтэрнатыўнымі крыніцамі інфармацыі. Ёсьць расчараваныя ў лідэрах апазыцыі».
Карбалевіч: «Апошнія месяцы Расея праводзіла інфармацыйную вайну супраць Лукашэнкі. Як гэта паўплывала на грамадзкую думку Беларусі? Паводле НІСЭПД, пра фільмы „Хростны бацька“ ведае кожны другі, кожны трэці паглядзеў хоць адзін фільм. Гэта вялікія лічбы з улікам таго, што фільмы не ішлі па тэлеканалам краіны. Але толькі кожны чацьвёрты лічыць, што ў фільмах паказана праўда. І кожны дзясяты зьмяніў сваё стаўленьне да Лукашэнкі ў нэгатыўны бок. Як гэта можна пракамэнтаваць?»
Сасноў: «Фільмы паўплывалі на беларускае грамадзтва, але не ў такой ступені, як разьлічвалі іх аўтары і замоўнікі. Але на стаўленьне да Лукашэнкі яны паўплывалі нязначна.
Але яны далі нечаканы эфэкт у іншым пляне. Значна зьнізілася колькасьць прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй і павялічылася колькасьць жадаючых інтэгравацца ў ЭЗ».
Старыкевіч: «Я ня бачу тут супярэчнасьцяў. Бо гэтая інфармацыйная атака не была разьлічана на беларускае грамадзтва. Яе адрасатам былі расейскія эліты. А пабочныя эфэкты ніхто не прагназаваў і не пралічваў».
Сасноў: «Трэба мець на ўвазе, што, як пішуць экспэрты НІСЭПД, „адносіны да Расеі ў большасьці сучасных беларусаў зьяўляюцца глыбіннай часткаю іх псыхалёгіі і культуры, і таму на іх ня так моцна ўплывае апэратыўная інфармацыя“. І таму гэтыя адносіны могуць памяняцца. Калі зьменіцца палітыка ўладаў».
Старыкевіч: «Калі казаць пра працяг інфармацыйнай вайны, то яе эфэкт будзе залежыць ад таго, як будуць зроблены гэтыя антылукашэнкаўскія матэрыялы. Бо людзі, якія мінімальна цікавяцца палітыкай, нічога новага ня ўбачылі ў гэтых фільмах. Яны зроблены па горшых канонах беларускага дзяржаўнага тэлебачаньня. Таму ў некаторых яны выклікалі агіду. Вось калі там зьявяцца новыя факты пра датычнасьць цяперашняга беларускага кіраўніцтва да сур’ёзных злачынстваў, то тады гэта можа мець уплыў».
Карбалевіч: «Ці магчыма, што тэндэнцыі, якія зафіксаваны ў верасьнёўскім апытаньні, працягнуцца далей, да выбараў?»
Сасноў: «Калі казаць пра стаўленьне грамадзтва да інтэграцыі з Расеяй і ЭЗ, то тэндэнцыі будуць працягвацца. Бо гэтыя тэндэнцыі назіраюцца ўжо шмат гадоў. Пра астатнія казаць цяжка».
Чаму падае рэйтынг Лукашэнкі?

Ці маюць шанцы апазыцыйныя кандыдаты?
Карбалевіч: «Што можна сказаць пра рэйтынгі апазыцыйных палітыкаў? НІСЭПД даводзіць, што «аб’яднаны электарат васьмі апазыцыйных кандыдатаў, якія зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы, складае 20,2%».
Сасноў: «Застаецца значная колькасьць людзей, якія ня вызначыліся. Шмат іх трапляюць у графу „ня даў адказу“. За кошт гэтай часткі электарату шмат што можа памяняцца».
Людзі зьняверыліся, яны скептычна ставяцца нават да новых твараў у апазыцыі.
Старыкевіч: «У грамадзтве складанае стаўленьне да апазыцыі. Я неаднаразова сутыкаўся з тым, што нават людзі, якія настроены супраць Лукашэнкі, ня вельмі падтрымліваюць і апазыцыйных палітыкаў. Людзі зьняверыліся, яны скептычна ставяцца нават да новых твараў у апазыцыі».
Карбалевіч: «У чым прычына недаверу грамадзтва да апазыцыі? Тут уплывае дзяржаўная прапаганда? Ці не прымаецца сама ідэя апазыцыйнасьці, і, хто б ня быў ва ўладзе, ён будзе атрымліваць падтрымку людзей? Ці сама апазыцыя не змагла прапанаваць праект, які б выклікаў цікавасьць і падтрымку электарату?».
Сасноў: «Думаю дзейнічаюць усе гэтыя і яшчэ іншыя чыньнікі. Калі дзяржаўныя мэдыі кажуць, што апазыцыянэры — гэта ворагі народу, то чаго дзівіцца? Паколькі апазыцыю не дапускаюць да тэлебачаньня, яна павінна шукаць іншыя шляхі ўзьдзеяньня на людзей».
Старыкевіч: «Сапраўды ёсьць людзі, якія заўсёды арыентуюцца на таго, хто пры ўладзе, і не ўспрымаюць апазыцыйнасьць. Ёсьць тыя, хто знаходзіцца пад узьдзеяньнем дзяржаўнай прапаганды і ня мае магчымасьці і жаданьня карыстацца альтэрнатыўнымі крыніцамі інфармацыі. Ёсьць расчараваныя ў лідэрах апазыцыі».
Як уплывае на грамадзкую думку канфлікт з Расеяй?
Карбалевіч: «Апошнія месяцы Расея праводзіла інфармацыйную вайну супраць Лукашэнкі. Як гэта паўплывала на грамадзкую думку Беларусі? Паводле НІСЭПД, пра фільмы „Хростны бацька“ ведае кожны другі, кожны трэці паглядзеў хоць адзін фільм. Гэта вялікія лічбы з улікам таго, што фільмы не ішлі па тэлеканалам краіны. Але толькі кожны чацьвёрты лічыць, што ў фільмах паказана праўда. І кожны дзясяты зьмяніў сваё стаўленьне да Лукашэнкі ў нэгатыўны бок. Як гэта можна пракамэнтаваць?»
Значна зьнізілася колькасьць прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй і павялічылася колькасьць жадаючых інтэгравацца ў ЭЗ.