Дзьмітрый Мядзьведзеў у сваім відэаблогу з крытыкай А. Лукашэнкі нагадаў, што з аналягічным зваротам год таму ён выказваўся на адрас былога прэзыдэнта Украіны Віктара Юшчанкі, які ўрэшце страціў пасаду не без дапамогі Масквы.
Як далёка гатовая і здольная Масква пайсьці гэтым разам? Меркаваньне дырэктара маскоўскага Інстытуту СНД Канстанціна Затуліна, дэпутата Дзрждумы Расеі Канстанціна Затуліна:
"Я не прадбачу такіх вынікаў для Лукашэнкі, якія былі ў выпадку зь Юшчанкам. Сытуацыя ў Беларусі і Ўкраіне істотна розная, істотна іншы палітычны рэжым і аўтарытэт вярхоўнай улады. Безумоўна, ускладненьне з Расеяй не дадае папулярнасьці А. Лукашэнку напярэдадні выбараў".
На думку спадара Затуліна, у адрозьненьне ад украінскай выбарчай сытуацыі Расея цяпер зусім не гатовая рабіць нейкую стаўку на беларускіх выбарах.
"Калі раней ў Расеі выступалі за стабільнасьць Беларусі і не былі супраць абраньня А. Лукашэнкі, разглядалі яго як непазьбежнага пераможцу на любых выбарах, то цяпер у Расеі не падтрымліваюць наўпрост беларускую ўладу і хацелі б ясна патлумачыць беларускаму народу, што размова ня йдзе пра тое, што разьвіваючы адносіны зь Беларусьсю, мы падтрымліваем Лукашэнку".
Паводле спадара Затуліна, Расея хоча ясна адмежаваць свае адносіны да Беларусі ад адносін да Лукашэнкі, і ў гэтым была мэта выказваньняў Мядзьведзева.
"Гэта складана, бо Беларусь разьвіваецца ва ўмовах, калі Лукашэнка зьяўляецца царом і богам у Беларусі".
Што да згадкі Мядзьведзева пра зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі, то, на думку Затуліна, не варта чакаць нейкага разьвіцьця гэтай тэмы з расейскага боку:
"Тут Мядзьведзеў кажа тое, што ўсім вядома, і што зьяўляецца сур'ёзнай прэтэнзіяй, сур'ёзным сумневам у адносінах да Лукашэнкі, мова пра ягоныя мэтады працы з апазыцыяй і пра тую рысу, якую ён цалкам магчыма некалі перайшоў у гэтым пытаньні".