Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У магілёўскай абласной выбарчай камісіі зацьверджаны актывіст АГП


Уладзімер Парфёнаў
Уладзімер Парфёнаў
Уладзімер Парфёнаў — адзіны вылучэнец ад апазыцыі, якога зацьвердзілі ў складзе тэрытарыяльных камісіяў Магілёўшчыны. У абласную выбарчую камісію яго вылучыла Аб’яднаная грамадзянская партыя.

Акрамя яго патрапіць у камісію намагаліся яшчэ 33 вылучэнцы. Сярод іх прадстаўнік партыі левых «Справядлівы сьвет» Анатоль Заўялаў ды Сяргей Фамін ад руху БНФ «Адраджэньне».

Абласная камісія сфармаваная з трынаццаці чалавек.

Уладзімера Парфёнава Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучала ў склад магілёўскай абласной камісіі тры апошнія выбарчыя кампаніі. Два разы чыноўнікі яго адмаўляліся зацьвярджаць з той прычыны, што ён даглядае хворае дзіця й ня можа паўнавартасна працаваць у камісіі. Цяпер жа, паводле кіраўніка абласной партыйнай арганізацыі Ўладзімера Шанцава, яго зацьвердзілі, але з умовай, што ён будзе працаваць, але не крытыкаваць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG