Уладзімер Някляеў заявіў, што хоча перацягнуць на свой бок галасы тых, хто знаходзіцца паміж адсоткамі Лукашэнка і апазыцыі.
Паводле слоў лідэра кампаніі "Гавары праўду!" прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Уладзімера Някляева, сваю электаральную падтрымку ён "разьлічвае цьвяроза":
"Але не настолькі, каб прымаць у разьлік словы афіцыйнай прапаганды аб падтрымцы Лукашэнкі з боку 80% насельніцтва, а таксама пра тое, што ўсёй апазыцыі больш чым на 20% падтрымкі разьлічваць не варта",-- сказаў Някляеў БелаПАН.
На думку Някляева, у Лукашэнкі няма і ніколі не было падтрымкі 80% выбаршчыкаў.
"Паводле апошніх дасьледаваньняў незалежных сацыёлягаў, яго падтрымка складае 33%. Калі сабраць вакол усіх людзей, якія б у выпадку аб'яднаньня апазыцыі прагаласавалі б за незалежнага кандыдата, то разьмеркаваньне галасоў было б 50 на 50. Калі мець на ўвазе тэарэтычную магчымасьць правядзеньня выбараў паводле нармальных стандартаў, то Лукашэнка ў першым туры ніяк не перамагае. Таму ён і не паддаецца ні на якія ўгаворы правесьці такія выбары ".
Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта падкрэсьліў, што яго задача, кампаніі "Гавары праўду!", а таксама іншых лідэраў заключаецца ў тым, каб "перацягнуць на свой бок тых, хто знаходзіцца паміж адсоткамі Лукашэнкі і апазыцыі".
"Мы ўсе разумеем, што будуць названы неабходныя Лукашэнку галасы. Але мы зробім усё, каб рэальная карціна выбараў у нас прысутнічала. Зыходзячы з гэтай карціны мы і будзем прымаць рашэньні аб сваіх дзеяньнях у дзень выбараў і пасьля іх", -- сказаў Някляеў.