Сёньня ў Вільні пройдзе беларуска-літоўская экалягічная акцыя, якая распачне месяц грамадзкіх пратэстаў супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў рэгіёне.
Сёньняшняя супольная літоўска-беларуская акцыя скіраваная на тое, каб зьвярнуць увагу грамадзкасьці на праблему наступстваў будаўніцтва атамных электрастанцыяў у Літве і Беларусі. Акцыю ладзіць міжнародны рух “Навукоўцы – за бязьядзерны сьвет”, грамадзкія экалягічныя арганізацыі з Літвы (“Atgaja”) і Беларусі (“Экасфэра”). Акцыю падтрымала моладзевая ініцыятыва “СтудАльянс” з Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.
Арганізатары заяўляюць у сваім прэсавым паведамленьні, што лічаць непрымальным будаўніцтва плянаваных чатырох АЭС у рэгіёне – у сувязі з высокім узроўнем экалягічнай рызыкі гэтых аб'ектаў.
“Практычна кожны год у розных краінах сьвету здараюцца лякальныя аварыі на атамных аб'ектах. Не абыходзіцца без ахвяраў і шкоды. Будаўніцтва новых атамных аб'ектаў у Літве і Беларусі, у прыватнасьці, можа нанесьці непапраўную шкоду навакольнаму асяродзьдзю і здароўю грамадзянаў гэтых краін, а таксама быць катастрафічным у сваіх наступствах”, – гаворыцца ў прэс–рэлізе.
Акцыі пратэсту ў Літве супраць плянаў пабудовы Астравецкай АЭС і іншых АЭС у рэгіёне праходзяць ад пачатку гэтага году. Увесну сёлета электронны зварот да ўраду Літвы з патрабаваньнем выступіць супраць плянаў пабудовы АЭС за некалькі дзясяткаў кілямэтраў ад Вільні падпісалі больш як 22 тысячы жыхароў краіны.
“Прычына ня толькі ў тым, што Астравецкая АЭС – гэта небясьпечны праект, – гаворыць Саўлюс Пікшрыс, лідэр літоўскай грамадзкай арганізацыі “Atgaja”. – Якім ён бы праект ні быў, мы выступаем супраць любой АЭС, і ў Літве, і ў Калінінградзе, і ў Беларусі, няважна дзе. Мы лічым, што гэта мае быць выказана вельмі ясна, гучна і вельмі цьвёрда. Не, мы ня хочам, каб Беларусь, будучы дыктатарскай краінай, выкарыстоўваючы невядомыя тэхналёгіі, якія яшчэ не апрабаваныя нідзе ў сьвеце, будавала АЭС у нас пад носам. Гэта пагражае пры магчымых парушэньнях, як тое было ў Чарнобылі, тым, што не застанецца ні нас, ні беларусаў, ні іншых нашых суседзяў. Так што людзі павінны сур'ёзна задумацца і выказаць сваю пазыцыю ўладам”.
Сёньняшняя акцыя пройдзе ў цэнтры Вільні, каля Катэдральнай плошчы і праспэкту Гедыміна, з 18-й да 19-й гадзіны. Арганізатары заклікалі далучацца ўсіх ахвотных выказаць сваё меркаваньне.
Цягам усяго кастрычніка ў Вільні будуць адбывацца розныя акцыі з мэтай прадухіліць будаўніцтва АЭС у рэгіёне, а таксама зьвярнуць грамадзкую ўвагу на гэтую праблематыку.

Мы ня хочам, каб Беларусь, будучы дыктатарскай краінай, будавала АЭС у нас пад носам...