У эфіры першага каналу Беларускага тэлебачаньня выйшаў спэцрэпартаж, прысьвечаны дзейнасьці грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду". У прапагандысцкім фільме нібыта выкрываецца сапраўдная мэта дзейнасьці кампаніі, якая палягае ў матэрыяльнай зацікаўленасьці актывістаў. Як чарговую прэм'еру БТ камэнтуюць прадстаўнікі кампаніі "Гавары праўду".
Фінансавыя махінацыі, актывісты з сумнеўнай рэпутацыяй, матэрыяльная зацікаўленасьць — такімі ацэнкамі БТ ахарактарызавала дзейнасьць кампаніі "Гавары праўду". Прэсавая сакратарка кампаніі Юлія Рымашэўская пабачанае на экране пракамэнтавала гэтак:
"Перадвыбарная пара і сродкі масавай... нават не прапаганды, а масавага вымываньня мазгоў мы і бачылі ў спэцрэпартажы БТ. Спачатку ўлады, нібыта, дэманструюць дэмакратычнасьць: яны рэгіструюць амаль усіх кандыдатаў, якія хацелі б паспрабаваць сябе ў выбарах, а затым пачынаюць ілгаць з экранаў. Пры гэтым не выбіраючы сродкаў. Нічога абсалютна не зьмянілася за час прэзыдэнцтва Лукашэнкі".
Тое, што чарговы фільм, прысьвечаны апазыцыйным лідэрам, выйшаў на пачатку выбарчай кампаніі, не зьяўляецца выпадковасьцю. Але так званы "кампрамат" з экрана БТ у беларускім грамадзтве мае адваротны эфэкт, мяркуе намесьнік кіраўніка ініцыятыўнай групы за вылучэньне Ўладзімера Някляева Сяргей Вазьняк:
"Я хачу падзякаваць БТ, бо яны адразу пазыцыянавалі як галоўнага канкурэнта прэтэндэнта Някляева. Я думаю, што такі сюжэт прывядзе да хуткага росту пазнавальнасьці і папулярнасьці нашага прэтэндэнта. Бо ніякіх доказаў у гэтым фільме не прыводзіцца, а нейкія паперкі, даляры, ноўтбукі — іх можна зьняць на любой кухні і казаць, што яны належаць Іванову, Пятрову ці Сідараву".
Патэнцыйны ўдзельнік прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, лідэр кампаніі "Гавары праўду" Уладзімер Някляеў кажа, што не глядзіць БТ і згаданы спэцрэпартаж ня стаўся выключэньнем. Але пра зьмест фільму яму паведамілі знаёмыя і сябры, кажа спадар Някляеў:
"Тэлефанавалі мне шмат якія людзі — тое, што сябры — гэта зразумела. Але патэлефанавалі таксама некалькі землякоў сталага ўжо веку і казалі: “Ну, Валодзька, калі ўжо на цябе гэтак накінуліся, дык ты ў нас сіла, і будзеш ты, Валодзька, прэзыдэнтам. Так што — дзякуй за рэкляму".
Як паведаміў Уладзімер Някляеў, не зважаючы на захады БТ, кампанія "Гавары праўду" цяпер працягвае рыхтавацца да аднаго з важных этапаў выбарчай кампаніі — збору подпісаў.

Спачатку ўлады, нібыта, дэманструюць дэмакратычнасьць, а затым пачынаюць ілгаць з экранаў ...

дык ты ў нас сіла, і будзеш ты, Валодзька, прэзыдэнтам ...