Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стынг падтрымаў адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі


Стынг
Стынг

Вядомы музыка Стынг заявіў аб падтрымцы кампаніі праваабаронцаў за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Яе праводзяць Беларускі Хэльсынскі Камітэт, праваабарончы цэнтар "Вясна" і "Міжнародная Амністыя".

Стынг выступіў з канцэртам у Менску і сустрэўся з праваабаронцамі. Ён падпісаў пэтыцыю за адмену сьмяротнага пакараньня ў рамках кампаніі праваабаронцаў.

"Прывітаньне, мяне завуць Стынг і я супраць сьмяротнага пакараньня ва ўсіх выпадках – бо я веру ў чалавечую годнасьць. Толькі адна краіна ў Эўропе прымяняе сьмяротнае пакараньне – гэта Беларусь. Час гэта зьмяніць. Няхай ваш голас пачуюць, падпішыце пэтыцыю супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, і давайце спынім гэта - раз і назаўсёды. Дзякуй,", - сказаў Стынг у сваім відэазвароце.

Апроч Стынга пэтыцыю праваабаронцаў падпісалі пісьменьнікі Сьвятлана Алексіевіч і Ўладзімер Арлоў, музыкі Лявон Вольскі (NRM) і Ўладзімер Пугач (J:Mors).


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG