Слухачы разважаюць пра тое, як зрабіць прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі справядлівымі і дэмакратычнымі. Дзеля гэтага прапаноўваюць розныя тэхнічныя навінкі,-- напрыклад, выкарыстаньне празрыстых скрыняў і кругласутачную іх ахову назіральнікамі і валянтэрамі. Адзін са слухачоў выказаў такую прапанову:
"Вашаму радыё я прапаную апытаць жыхароў у розных гарадах краіны. Спытаць: "На мінулых выбарах вы галасавалі ў нядзелю ці датэрмінова?" Нават было б пажадана правесьці сацыялягічныя дасьледаваньні на гэтую тэму.
Я ўпэўнены, што вынікі дасьледаваньня значна адрозьніваліся б ад тых лічбаў, якія падае Ярмошына. Паводле гэтых вынікаў можна вызначыць, што нас чакае на выбарах".
Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Мікола Статкевіч камэнтуе званок слухача:
"Сапраўды, калі б удалося правесьці аб'ектыўнае сацыялягічнае дасьледаваньне (што ў нашых умовах немагчыма), то высьветлілася б зусім іншая карціна.
Напрыклад, падчас мінулых выбараў у Магілёве сябры нашай партыі ўзяліся ў якасьці назіральнікаў лічыць колькасьць прагаласаваўшых. Разам з папярэднім галасаваньнем гэта склала недзе 48%, а афіцыйныя дадзеныя падавалі больш за 80%.
Безумоўна, было б цікава хаця б выбарачны кантроль ажыцьцявіць, але, на жаль, гэта немагчыма, бо фальсыфікацыі, дакладней, адсутнасьць падліку галасоў — зьява паўсюдная".
Наш слухач задае пытаньне:
"На нядаўняй прэс-канфэрэнцыі сп. Ярмошына сказала, што яна ўваходзіць у каманду цяперашняга прэзыдэнта. А як гэта стасуецца з выбарчым заканадаўствам. Ці мае старшыня Цэнтравыбаркаму права ўваходзіць у каманду дзейнага прэзыдэнта?".
Сябра кіраўніцтва перадвыбарчага штабу Андрэя Саньнікава Віктар Івашкевіч адказвае на пытаньне слухача:
"Тое, што Ярмошына заяўляе, што яна ў камандзе Лукашэнкі, што яна не сумняваецца ў ягонай перамозе, і, што яна, фактычна, вядзе агітацыю — грубейшае парушэньне выбарчага заканадаўства, таму што сябры выбарчых камісій, а тым больш Цэнтральнай выбарчай камісіі, ня маюць ні права ўваходзіць у групу якога-небудзь кандыдата, ні весьці за яго агітацыю. Таму гэта адназначна парушэньне.
Думаю, што назіральнікі беларускія і назіральнікі АБСЭ павінны даць гэтаму прававую ацэнку".
Адзін са слухачоў лічыць, што прадстаўнікі міжнароднай супольнасьці павінны зрабіць неабходныя захады, каб была больш аб'ектыўная карціна выбараў.
"Калі вы хочаце дапамагчы беларускаму народу, то вы павінны альбо не прызнаць выбары, альбо хаця б пару скрыняў апячатаць сваімі пячаткамі. Таму што наш Аляксандр Рыгоравіч ужо кажа, што ён амаль што абраны".
Званкі тычацца ня толькі выбараў, але й штодзённых побытавых праблемаў. Наш слухач зь Пінску паскардзіўся, што амаль празь месяц пасьля пачатку навучальнага году школьнікам не хапае падручнікаў, атлясаў ды іншых дапаможнікаў.
"У школах Пінску не хапае школьных дапаможнікаў, напрыклад, атлясаў. У кнігарнях адказваюць, што яны паступяць у продаж толькі ў кастрычніку. Атрымліваецца, што першую чвэрць вучні займаюцца без усіх неабходных навучальных дапаможнікаў.
Напачатку верасьня была праблема набыць падручнікі. Іх выдалі толькі праз пару тыдняў.
Пацікаўцеся, калі ласка, калі ў школьнікаў будзе ўсё, што патрэбна штодня".
На гэтае пытаньне адказвае мэтадыст пінскага ГАРАНА Любоў Лемашэўская:
"Дык мы ж іх атрымліваем на кожнага вучня. У нас колькасьць дзяцей зьменшылася. Калі раней у нас навучаліся ў паралелях па 1800-1900 вучняў, то цяпер у асноўным паўтары тысячы. І амаль ніякіх праблемаў няма. Атлясы ёсьць у бібліятэках. Мы зьбіраліся ўжо двойчы на нарады і разьмяркоўвалі падручнікі ў адпаведнасьці з кантынгентам вучняў. У нас не было такіх заяваў".
Вы слухалі “Званкі на Свабоду". Нагадаю, што тэлефон "Свабоды" ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Тэлефануйце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.