Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 кандыдатаў просяцца на старт


24 верасьня скончыўся тэрмін падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта. Цэнтральная выбарчая камісія прыняла 19 заяваў.


Цягам пяці дзён ад моманту падачы Цэнтрвыбаркам павінен разгледзець дакумэнты і зарэгістраваць альбо не патэнцыйных кандыдатаў.

Афіцыйнае пасьведчаньне пра рэгістрацыю пакуль атрымаў толькі Віктар Цярэшчанка.

Дакумэнты іншых прэтэндэнтаў ЦВК разьгледзіць на наступным тыдні.

Збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў на прэзыдэнта пачынаецца ад 30 верасьня незалежна ад тэрміну рэгістрацыі ініцыятыўных групаў.

Неабходны мінімум — 100 тысячаў подпісаў грамадзянаў Беларусі, якія валодаюць правам выбару.



Патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта



Пётр Барысаў

Нарадзіўся ў 1942 годзе.

Пэнсіянэр.




Дзьмітры Вус


Дзьмітры Вус
Беспартыйны.

1999-2003 гг. Дэпутат Менскага гарсавету дэпутатаў

2007 г. Таксама ішоў на дэпутата, але яго не зарэгістравалі.

2008 г. Вылучаўся на дэпутата ў Палату прадстаўнікоў.

2010 г. Удзельнічаў у мясцовых выбарах, але не прайшоў у Менгарсавет.

Ачольвае выдавецтва «Трывіюм».



Сяргей Гайдукевіч

Сяргей Гайдукевіч
Нарадзіўся ў 1954 годзе

1976 г. Скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню Войскаў супрацьпаветранай абароны.

1989 г. Скончыў вайсковую камандную Акадэмію СПА імя маршала Г. К. Жукава

1992-1994 гг. Працаваў ва Ўпраўленьні нацыянальнай бясьпекі Дзяржаўнага сакратарыята Рэспублікі Беларусь.

2006 г. Спэцыяльны прадстаўнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

Сябра сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і сувязях з СНД.

1992-1994 гг. Старшыня Каардынацыйнага камітэту палітычнага блёку «Народны рух Беларусі».

1994 г. Сябра Лібэральна-дэмакратычнай партыі.

1995 г. Старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі

2001 г. Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

2004 г. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

2006 г. Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.



Юры Глушакоў


Юры Глушакоў
Нарадзіўся ў 1966 годзе.

Скончыў з адзнакай БДУ і асьпірантуру.

1997-2005 гг. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Гомельскім абласным краязнаўчым музэі.

2006-2009 гг. Выкладчык, асыстэнт катэдры Гомельскага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту.

1991 г. Адзін з арганізатараў Чарнобыльскай стачкі ў Гомелі.

1991 г. Браў удзел у абароне «Белага дому» (Масква).

2003-2007 гг. Дэпутат Гомельскага гарадзкога Савету дэпутатаў.

Першы намесьнік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя».



Ільля Дабратвор


Ільля Дабратвор
Беспрацоўны.

Пэдагог паводле адукацыі.

Жыхар пасёлку Калодзішчы Менскага раёну











Сяргей Іваноў


Сяргей Іваноў
Нарадзіўся ў 1971 годзе.

1994 г. Скончыў Тамбоўскую вышэйшую вайсковую авіяцыйную інжынэрную вучэльню.

1994-2004 гг. Праходзіў службу ў сілавых структурах Беларусі.

Ад 2004 г. Працаваў намесьнікам дырэктара ў камэрцыйнай арганізацыі.

Часова не працуе.



Рыгор Кастусёў


Рыгор Кастусёў
Нарадзіўся ў 1957 годзе.

Беларус. Праваслаўны. Жанаты. Трое дзяцей.

1982 г. Скончыў Беларускую сельска-гаспадарчую акадэмію, інжынэр-мэханік.

1983-1988 гг. Галоўны інжынэр саўгасу «Друць» Бялыніцкага раёну.

1988-1991 гг. Дырэктар саўгасу «Іскра» Бялыніцкага раёну.

1995-2001 гг. Дырэктар Шклоўскага раённага аб’яднаньня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

2002-2004 гг. Дырэктар сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства «Гідрасіла — Белая Русь» у г. Магілёве.

Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча.


Іван Кулікоў


Нарадзіўся ў 1949 годзе.

Загадчык лябараторыі Аб’яднанага інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны».


Аляксандар Лукашэнка


Аляксандар Лукашэнка
Нарадзіўся ў 1954 годзе.

1975 г. Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага пэдінстытуту, пасьля чаго быў прызваны на службу ў войска (памежныя войскі КДБ).

Пасьля службы некаторы час працаваў вызваленым сакратаром камітэту камсамолу Шклоўскага гархарчгандлю, а ў 1978 годзе паступіў на працу адказным сакратаром у раённую арганізацыю таварыства «Веды».

1980-1982 гг. Служыў у Савецкай Арміі.

1982-1985 гг. Намесьнік дырэктара камбінату будматэрыялаў у Шклове (пры гэтым завочна вучыцца ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках і атрымлівае дыплём эканаміста ў 1985 годзе).

1985-1987 гг. Сакратар парткаму калгасу імя Леніна, у 1987 годзе становіцца дырэктарам саўгасу «Гарадзец» Шклоўскага раёну.

1990 г. Абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га скліканьня.

Красавік 1993 г. — ліпень 1994 г. Старшыня часовай камісіі Вярхоўнага Савету па вывучэньні дзейнасьці камэрцыйных структур, створанай пры органах дзяржаўнага кіраўніцтва (гэтак званая «антыкарупцыйная камісія»).

10 ліпеня 1994 г. Абраны прэзыдэнтам Беларусі.

З 1997 г. — прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі.


Алесь Міхалевіч


Алесь Міхалевіч
Нарадзіўся ў 1975 годзе.

1997 г. Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «палітоляг-юрыст».

Падчас вучобы ва ўнівэрсытэце ачольваў Аб’яднаньне беларускіх студэнтаў.

Стажыраваўся ў Варшаўскім (Польшча) і Оксфардзкім (Вялікая Брытанія) унівэрсытэтах.

Працаваў намесьнікам дырэктара, генэральным дырэктарам СП «Аркадыя», якое спэцыялізавалася на турыстычным бізнэсе.

Зь 2006 г. — антыкрызісны кіраўнік, акрэдытаваны Міністэрствам эканомікі РБ.

2007-2008 гг. Юрысконсульт Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Аўганістане.

2008- 2010 гг. Юрыст Беларускага незалежнага прафсаюзу.

Жанаты, бацька дзьвюх дачок.

2004-2008 гг. Намесьнік старшыні партыі БНФ.

2003-2007 гг. Дэпутат Пухавіцкага раённага савету Менскай вобласьці, каардынатар Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў. У той жа час — выдавец газэты «Рэгіён».



Уладзімер Някляеў


Уладзімер Някляеў
Нарадзіўся ў 1946 годзе.

Беларус. Праваслаўны.

1969-1973 гг. Завочна навучаўся на філялягічным факультэце Менскага пэдагагічнага інстытуту.

1971-1972 гг. Вучыўся на аддзяленьні паэзіі Літаратурнага інстытуту ў Маскве.

1967-1971 гг. Працаваў радыёмэханікам у менскім тэлевізійным атэлье.

1972-1975 гг. Літаратурны супрацоўнік рэдакцыі газэты «Знамя юности».

1975-1978 гг. Рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск».

1978 г. Член Саюзу пісьменьнікаў СССР.

1978-1987 гг. Старэйшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачаньня.

1987-1998 гг. Галоўны рэдактар часопіса «Крыніца».

1996-1999 гг. Галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».

Зьяўляўся сябрам Савету творчай і навуковай моладзі пры ЦК ЛКСМБ, сябрам Беларускага тэатральнага аб’яднаньня.

1998-2001 гг. Старшыня праўленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

1999-2003 гг. Знаходзіўся па-за межамі Беларусі

2005-2009 гг. Кіраўнік Беларускага ПЭН-цэнтру.

2010 г. Ініцыятар грамадзкай кампаніі «Гавары праўду».



Уладзімер Правальскі


Уладзімер Правальскі
Нарадзіўся ў 1959 годзе.

Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут.

Бізнэсам займаецца ад 1991 году.

2009 г. Прызнаны найлепшым прадпрымальнікам Беларусі ў сфэры аказаньня паслугаў.







Яраслаў Раманчук


Яраслаў Раманчук
Нарадзіўся ў 1966 годзе

2001 г. Вылучаны кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі на выбарах.

Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, асьпірантуру Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.

Жнівень 1990 г. — кастрычнік 1997 г. Працаваў выкладчыкам, журналістам, дырэктарам прадпрыемства, аналітыкам.

Галоўны спэцыяліст Камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.

Студзень 1997 — травень 2002 гг. Эканамічны аглядальнік, затым намесьнік галоўнага рэдактара, выканаўчы дырэктар штотыднёвіка «Белорусская газэта»

Зь лютага 2002 г. — кіраўнік «Навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса» аналітычнага цэнтру «Стратэгія»

З красавіка 2000 г. — намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Быў вылучаны кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў па сьпісе Аб’яднаных дэмакратычных сіл на выбарах, якія адбыліся 28 верасьня 2008 года, выбары прайграў.

Са студзеня 2009 г. працуе ў складзе міжведамаснай рабочай групы пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь для выпрацоўкі пляна дзеяньняў па разьвіцьці краінавага маркетынгу Рэспублікі Беларусь.

31 мая 2010 г. Быў вылучаны ад імя Аб’яднанай грамадзянскай партыі кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбары 2011 году.




Сяргей Рыжоў


Начальнік сэктару замежнаэканамічнай дзейнасьці ААТ «Віцебскі плодаагароднінны камбінат».



Віталь Рымашэўскі


Віталь Рымашэўскі
Нарадзіўся ў 1975 годзе

Жанаты, выхоўвае дачку.

Беларус. Праваслаўны.

1997 г. Скончыў Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Ўнівэрсытэт, інжынэр-будаўнік.

1999 г. Вучыўся ў Нямеччыне на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіраваньня ў інстытуце «Саюз грамадзкага кіраваньня», вывучаў эканамічнае і палітычнае становішча ФРГ.

1996 г. Сябра Каардынацыйнай Рады «Беларускага аб’яднаньня маладых палітыкаў».

2002-2004 гг. Сябра прэзыдыюму Беларускага нацыянальнага савету маладзёжных і дзіцячых грамадзкіх арганізацый «Рада».

Адзін з кіраўнікоў кампаніі «Ў абарону свабоды сумленьня і веравызнаньня ў Беларусі».

Кіраўнік Менскай арганізацыі стваранай партыі БХД.

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі БХД.


Андрэй Саньнікаў


Андрэй Саньнікаў
Нарадзіўся ў 1954 годзе.

Скончыў перакладчыцкі факультэт Менскага Дзяржаўнага інстытуту замежных моваў.

1989 г. Скончыў дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных справаў СССР у Маскве.

Акрамя беларускай і расейскай свабодна валодае ангельскай і францускай мовамі.

1992-1995 гг. Ачольваў беларускую дэлегацыю на перамовах па звычайным і ядзерным раззбраеньні з правам подпісу ад імя краіны.

1993-1995 гг. Працаваў дарадцам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі.

1995-1996 гг. Працаваў намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі.

Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.

Лістапад 1996 г. Напярэдадні рэфэрэндуму, падаў у адстаўку ў знак пратэсту.

Лістапад 1997 г. Выступіў ініцыятарам «Хартыі’97», стаў міжнародным каардынатарам гэтай ініцыятывы.

2008 г. Ініцыятар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь».


Натальля Старыкава


Санітарка гомельскага санаторыю «Чонкі».

Заявіла, што адмаўляецца прэтэндаваць на пасаду прэзыдэнта, але на 24 верасьня адпаведнай заявы ад яе на адрас ЦВК не паступала.

Мікола Статкевіч


Мікола Статкевіч
Нарадзіўся 1956 годзе.

1978 г. Скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню.

1986 г. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю.

Працаваў выкладчыкам Менскай вышэйшай інжынэрнай зэнітна-ракетнай вучэльні.

Люты 1991 г. На знак пратэсту супраць падзей у Вільні выйшаў з КПСС.

1991 г. Сябра Цэнтральнай рады і выканаўчага камітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

1995 г. Старшыня БСДП (НГ).

1991-1995 гг. Стваральнік і кіраўнік Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў.

2000 г. Удзельнічаў у выбарах у Палату прадстаўнікоў.

2005 г. Быў прысуджаны да трох гадоў абмежаваньня волі за арганізацыю 18-19 кастрычніка 2004 году ў Менску вулічнай акцыі супраць афіцыйных вынікаў парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму. Па амністыі тэрмін абмежаваньня волі быў скарочаны на год.

Кіраўнік аргкамітэту ў справе стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).



Віктар Цярэшчанка


Віктар Цярэшчанка
Нарадзіўся ў 1950 годзе.

Былы дэпутат.

1994 г. Вылучаўся кандыдатам на пасаду прэзыдэнта. Вырашыў падтрымаць Аляксандра Лукашэнку, стаў ягонай даверанай асобай.

2001 г. Вылучаўся кандыдатам на пасаду прэзыдэнта.

Старшыня рады Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG