Наш слухач Мікола Чыбісаў зь Дзятлаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці лічыць, што ў сёньняшніх умовах трэба адмяніць датэрміновае галасаваньне. Толькі тады, на ягоную думку, будзе больш аб’ектыўная карціна вынікаў галасаваньня падчас прэзыдэнцкай кампаніі.
«Якія б былі працэнты ў Лукашэнкі, калі б адбываліся выбары толькі ў адзін дзень? Я ўпэўнены, што тады лічбы былі б зусім іншыя. У адміністрацыі Лукашэнкі не хапіла б нахабства, казаць, што толькі ён будзе прэзыдэнтам. Трэба, каб выбары адбываліся толькі ў адзін дзень».
Намесьнік кіраўніка ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева Сяргей Вазьняк камэнтуе званок слухача:
«Я лічу, што датэрміновае галасаваньне зьяўляецца вельмі важным, але адным з элемэнтаў фальсыфікацый. Таму правільна робяць прыхільнікі дэмакратычных пераменаў, што патрабуюць адмены гэтай працэдуры ў выбарчым заканадаўстве.
Ёсьць і іншыя магчымасьці для фальсыфікацый — фармаваньне складу камісій падкантрольных, калі імі можна кіраваць. Карыстаецца ўлада яшчэ й тым, што ў Выбарчым Кодэксе не прапісана працэдура самога падліку сябрамі камісій галасаваньня. Кожны лічыць толькі маленькі стос, які дае яму старшыня камісіі. Сябры камісіі ня ведаюць агульнай карціны».
Наш слухач сталага ўзросту падзяліўся сваімі назіраньнямі за тым, як у грамадзкім транспарце мужчыны ставяцца да жанчынаў.
«Еду ў тралейбусе. На прыпынку ўвайшла дзяўчынка-школьніца. За плячыма цяжкі ранец з падручнікамі. Месцаў свабодных не было. Я падняўся і пасадзіў яе на сваё месца. І што я пачуў ад пасажыраў у свой адрас, якія сядзелі і стаялі побач? „Што вы тут вылузваецеся? Ні сораму, ні сумленьня няма ў вас!“ Дарэмна ім было даводзіць, што гэтая дзяўчынка — будучая маці, што жанчынаў трэба паважаць ад нараджэньня.
Другі выпадак. Еду са сваім знаёмым, чалавекам з вышэйшай адукацыяй. Сядзім у тралейбусе, размаўляем. Заходзіць маці з дачкой. Узрост прыкладна 30 і 10 гадоў адпаведна. Я падняўся і ўсадзіў на сваё месца дзяўчынку. Мой знаёмы застаўся сядзець, а маці дзяўчынкі стаяла побач зь ім. Калі мы выйшлі з тралейбусу, мой знаёмы сказаў: „Ільля, ты хоць разумееш, што ты мяне абразіў? Трэба паважаць свой узрост“. Я стаў зь ім спрачацца, але бессэнсоўна. Лічыў яго інтэлігентным чалавекам. Цяпер не лічу.
Трэці выпадак. Зайшлі са знаёмым, а ён мне прапануе сесьці. Я кажу, што не магу, бо побач стаяць жанчыны. А ён мне: „Яшчэ чаго, каб я кожнай саплячцы саступаў сваё месца“. Вось такія назіраньні».
Сустаршыня стваранай БХД Павал Севярынец камэнтуе званок слухача:
«Стаўленьне першай асобы, стаўленьне Лукашэнкі да жанчын практычна ўвасабляецца ў норме паводзінаў. Лукашэнка бярэ за ручку маленькага Міколку, жонка ягоная сядзіць за плотам, мама Мікалая невядома дзе, стаўленьне грэблівае да сваёй маці. Усё гэта маральныя нормы, якія ўсталёўваюцца на самым версе.
Натуральна, людзі бачаць такі ўзор паводзінаў. Яны яго пераймаюць і лічаць нармальным. Гэта кепска і па вялікім рахунку страшна. Яшчэ некалькі гадоў такіх паводзінаў — і ў нас перастануць паважаць бацькоў, жанчын… Гэта страшна, калі хамства прыходзіць ва ўладу».
Слухачка зь Менску Надзея выказалася наконт праграмы «Пяцікніжжа Свабоды», якую праслухала нядаўна:
«У „Доме літаратара“ — „Пяцікніжжа для прэзыдэнта“. Я так разумею, што гэта ўжо для будучага прэзыдэнта, бо дзейны такі складаны сьпіс не асіліць. Пэрсанальна для яго я бы прапанавала толькі адну цудоўную казку на яго любімай расейскай мове — пра залатую рыбку».
Нагадаю, што тэлефон «Свабоды» ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Тэлефануйце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.