Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раманчук абраў жоўты і зялёны колеры


Яраслаў Раманчук
Яраслаў Раманчук
Сёньня ўвечары сьпіс сваёй ініцыятыўнай групы ў ЦВК падаў патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук. У ягоную групу ўваходзяць 1423 асобы — сам прэтэндэнт на ўдзел у выбарчай гонцы, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, 30 жыхароў мястэчка Сапоцкін, адкуль паходзіць Раманчук, а таксама інвалід-калясачнік.

Кіраўніком ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука абраны былы прарэктар БДУ Анатоль Паўлаў, перадвыбарчым штабам будзе кіраваць іншы чалавек — Леў Марголін.

Яраслаў Раманчук з чальцамі свёй ініцыятыўнай групы.


Усе гэтыя людзі сёньня прыйшлі ў ЦВК з жоўта-зялёнымі кветкамі на лацканах пінжакоў. Гэта афіцыйны сымбаль кампаніі, як патлумачыў Яраслаў Раманчук:

«Зялёны і жоўты — гэта колеры нашай кампаніі. Гэта сымбаль таго, што мы захоўваем лепшае. Кветку зрабіў вядомы беларускі дызайнэр, знаўца беларускай прыроды. Зялёны колер — колер новага. Мы будзем будаваць новае, мы будзем будаваць адкрытую краіну, рынкавую эканоміку, і, безумоўна, дэмакратычны лад».

Паводле кіраўніка штабу Раманчука Льва Марголіна, сябраў АГП у ініцыятыўнай групе толькі палова:

«Сярод астатніх ёсьць сваякі і знаёмыя сябраў партыі, а ёсьць і прадстаўнікі іншых партый ды ўвогуле беспартыйныя. Галоўнае, што ўсе сябры нашай групы пісалі заявы, і мы ўпэўненыя, што вясельных генэралаў у нас ня будзе, будуць толькі тыя, хто насамрэч хоча і будзе зьбіраць подпісы».

Паводле Яраслава Раманчука, у ягонай ініцыятыўнай групе сабраліся актыўныя людзі, якія могуць ужо заўтра замяніць міністраў і супрацоўнікаў ураду.

Прэс-сакратар Ганна Красуліна, начальнік штабу Леў Марголін і Яраслаў Раманчук пасьля падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.


Вялікая колькасьць апазыцыйных прэтэндэнтаў у барацьбе за пасаду прэзыдэнта Яраслава Раманчука не бянтэжыць.

«Гэта частка пляну ўладаў, частка амбіцыяў людзей, але на самой справе ў нас адзін апанэнт, і супраць яго мы будзем працаваць. Шчыра кажучы, мы працуем ня супраць, а за. У нас пазытыўная праграма, мы зьвяртаемся да людзей, якія хочуць пераменаў, і якія на іх хочуць працаваць. Такіх у Беларусі больш за палову насельніцтва, яны і зьяўляюцца нашай мэтавай аўдыторыяй і нашым электаратам».

Яраслаў Раманчук перакананы, што на адзіную апазыцыйную каманду можна будзе спадзявацца пасьля рэгістрацыі кандыдатаў, калі стане бачна, «хто ёсьць хто». У любым выпадку ён разьлічвае на аб’яднаньне высілкаў апазыцыйных кандыдатаў у фармаваньні выбарчых камісій, назіраньні і арганізацыі маніфэстацый пасьля 19 сьнежня.

Яраслаў Раманчук падаў дакумэнты ў ЦВК
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:22 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG