Страйкбольная гульня "Янка Філістовіч. Вяртаньне Нацыяналіста" прайшла ў Варшаве. Так беларуская моладзь адзначыла ўгодкі дэсантаваньня ў Беларусь Янкі Філістовіча, удзельніка антысавецкага падпольнага руху.
“59 гадоў таму 9 верасьня Янка Філістовіч вярнуўся ў Беларусь, каб змагацца за волю роднага Краю. Нашую гульню мы прысьвячаем таксама ўсім ваярам, якія са зброяй ў руках змагаліся за незалежнасьць Беларусі,”– паведамілі арганізатары. Разам са страйкбольнай камандай “Чорны кот” вайскова–спартовую гульню арганізавала супольнасьць Беларуская Нацыянальная Памяць (БНП).
“Мы ўжо неаднаразова праводзілі такія гульні, прысьвечаныя дню беларускай вайсковай славы, зь іншых нагодаў. Ёсьць хлопцы, якія, можна сказаць, прафэсійна гэтым займаюцца, бяруць удзел у спаборніцтвах, турнірах, таму маем досьвед, маем свой рыштунак і ведаем, дзе можна неабходнае ўзяцъ танна ў арэнду,” – распавёў радыё Свабода лідэр БНП Анатоль Міхнавец. – Сцэнар мы падрыхтавалі самі. Гэта дзейнасьць беларускіх нацыяналістаў пасьля вайны, вызваленьне вязьня і бой з НКУСаўцамі. Далучыліся да нас і мясцовыя польскія аматары страйкболу, мы запрашаем усіх удзельнічаць, гэта вельмі цікава, я асабіста ня ведаю нікога, каму не спадабалася сярод тых, хто прыходзіў першы раз. І гэтым разам гульня адбылася ўдала, усё прайшло добра”.