Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўную групу Віктара Цярэшчанкі


Цэнтрвыбаркам пад першым нумарам зарэгістраваў ініцыятыўную групу старшыні савету Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктара Цярэшчанкі.

"Ініцыятыўная група ў 1300 чалавек сфарміравана ў адпаведнасьці з Выбарчым кодэксам", — заявіла на пасяджэньні сябра ЦВК Надзея Кісялёва.

У чацьвер 16 верасьня ЦВК атрымаў сьпіс 650 асобаў, якія пагадзіліся ўвайсьці ў ініцыятыўную групу Цярэшчанкі.

20 верасьня патэнцыйны кандыдат перадаў на пацьведжаньне ЦВК сьпіс яшчэ з 650 асобаў

"Гэта самыя розныя людзі: шмат навукоўцаў, шмат бізнэсоўцаў і фэрмэраў", — заявіў Цярэшчанка, адказваючы на пытаньне пра склад ініцыятыўнай групы.

"Я застаюся прыхільнікам дзяржаўнасьці і падтрымліваю Рэспубліку Беларусь як самастойную краіну", — акрэсьліў свае палітычныя пазыцыі Віктар Цярэшчанка.

Віктар Цярэшчанка — былы дэпутат, старшыня рады Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Гэта ўжо трэцяя спроба Віктара Цярэшчанкі ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах.

Першы раз Цярэшчанка вылучаўся кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 1994 годзе. Аднак, па яго словах, калі ініцыятыўная група сабрала толькі 85 тысяч подпісаў, Цярэшчанка вырашыў падтрымаць Аляксандра Лукашэнку і стаў ягонай даверанай асобай. У другі раз Цярэшчанка вылучаўся ў 2001 годзе. Цэнтарвыбаркам адмовіў яму ў рэгістрацыі кандыдатам, бо прызнаў правільнымі толькі 62 тысячы подпісаў замест неабходных 100 тысяч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG