Грамадзянін Расеі Мікалай Аляксееў паведаміў пра намер папрасіць палітычнага прытулку ў Беларусі. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на SMS-паведамленьне расейскага актывіста сэксуальнай меншасьці, які зараз знаходзіцца ў Менску.
Мікалай Аляксееў быў арганізатарам гей-парадаў у Маскве ў 2006-2008 гадах, якія былі жорстка разагнаныя сталічнай міліцыяй. Актывіст падаў скаргі на маскоўскія ўлады ў суд па правах чалавека ў Стасбуры. Паводле зьвестак, 15 верасьня Мікалая Аляксеева затрымалі ў маскоўскім аэрапорце перад вылетам у Швэйцарыю і прымусілі падпісаць паперы аб адкліканьні ягоных скаргаў. Мікалай Аляксееў паведаміў, што яго фактычна пад прымусам выдалілі з тэрыторыі Расеі.
Падрабязнасьці пазьней на сайце і ў эфіры “Свабоды”