"Гэта асабістае рашэньне Аляксандра Мілінкевіча. Ён яго прымаў сам. Я думаю, што заўсёды ёсьць нейкія і тактычныя слабасьці, магчыма, ёсьць стратэгічныя плюсы. Так ці інакш гэта вельмі істотна зьмяняе палітычную сцэну. І ўпэўнены, што розныя суб'екты сёньня ня ведаюць, як на гэта рэагаваць".
Лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што ня будзе балятавацца кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 19 сьнежня. Як ставіцца да гэтага кроку А.Мілінкевіча патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч?
Самае папулярнае
1