Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мова, тэлебачаньне, радыё


Маніпуляцыі зь перапісам насельніцтва, якія зрабіў рэжым у 2009 годзе, абавязваюць нас разважліва паглядзець на становішча беларускай мовы пасьля 16 гадоў цёмнага кіраваньня і палітыкі грубай русыфікацыі.

Стан беларускай мовы цяпер горшы нават, чым быў у Савецкім Саюзе
Па маіх ацэнках, стан беларускай мовы цяпер горшы нават, чым быў у Савецкім Саюзе, дзе мову афіцыйна аддавалі на зьнішчэньне (выміраньне) у выніку “пабудовы камунізму”. Тады заставаліся, аднак, вызначальныя астраўкі беларускасьці. Гэта радыё, якое было цэнтралізавана праведзена ў кожны дом і гаварыла толькі па-беларуску (акрамя ўключэньняў Масквы). Гэта Беларускае тэлебачаньне, якое ў асноўным таксама гучэла па-беларуску (дыктары, усе выпускі навінаў, рэпартажы і г.д., акрамя ўключэньняў Масквы). Гэта газэты на беларускай мове (большая частка раённых і чатыры абласныя газэты з шасьці выдаваліся па-беларуску; цэнтральныя газэты або дубляваліся па-беларуску і па-расейску, або выдаваліся сымэтрычна – адны па-беларуску, другія па-расейску (“Чырвоная зьмена”, “Знамя юности” і г.д.). Гэта творчыя саюзы на дзяржаўных датацыях і дапамозе, сярод якіх галоўную пазыцыю меў Саюз пісьменьнікаў, і роля беларускага пісьменьніка ў грамадзтве была адчувальнай. Пісьменьнікаў паважалі, запрашалі іх на спатканьні з грамадзкасьцю. Гэта тры беларускія тэатры (у Менску і Віцебску), у пэўнай ступені так званыя “дамы народнай творчасьці” і інш.

У тыя часы (1960-1980-я гады) яшчэ цалкам па-беларуску існавала вёска і хоць бядотна, але неяк трывала вясковая беларуская школа. Уся вышэйшая адукацыя на беларускай мове і ўсе беларускія школы ў гарадах ужо былі зьнішчаны. Улада (за выключэньнем вядзеньня сэсіяў Вярхоўнага Савету) прамаўляла толькі па-расейску і да беларускай мовы была варожая. Справаводзтва вялося па-расейску, хаця фармальна законы СССР і БССР дазвалялі выкарыстоўваць у якасьці дзяржаўнай мову саюзнай рэспублікі. Што выдатна скарысталі ў Прыбалтыцы (авалодаўшы кампартыяй) і ў некаторых краінах Каўказу. Усялякія ініцыятывы па-беларуску сустракалі з боку савецкай улады, як правіла, агрэсію і непрыняцьце, размова па-беларуску часта кваліфікавалася як “нацыяналізм” (пры саветах гэта быў ідэалягічны ярлык, зь якім можна было трапіць за краты). Саветы не давалі разьвівацца беларускім ініцыятывам і закансэрвавалі тыя астраўкі беларушчыны, пра якія я казаў у пачатку.

Але, як ні дзіўна, гэтыя астраўкі якраз найбольш і трымалі нацыю і беларускую мову. Беларуская мова суцэльна існавала ў вёсках і мястэчках. У гарадах беларускую мову ведалі ня ўсе (ня кожны мог на ёй гаварыць), але разумелі яе ўсе, у тым ліку і прыбылыя.

Яшчэ ў 60-х – 80-х гадах я аб’ехаў усю Беларусь, круціўся ў асноўным у гарадзкім асяродзьдзі і не спаткаў ніводнага (!) чалавека, які б не разумеў мяне па-беларуску, хаця варожасьць да мовы ва ўстановах з боку расейцаў і камуністаў-выхадцаў зь беларускай вёскі спатыкалася пастаянна.

Людзі, нават далёкія ад беларушчыны, нясьведама засвойвалі фрагмэнты мовы, здольныя былі яе разумець
Чаму была такая абазнанасьць у мове? Людзі ж тады ў бальшыні нават не вывучалі беларускую мову ў расейскай школе, як замежную (саветы ўвялі правіла, што бацькі маглі вызваліць дзіця ад вывучэньня беларускай мовы ў школе). Цывілізуючай прычынай тут былі якраз тыя “астраўкі беларушчыны”, якія прысутнічалі ў сьведамасьці кожны дзень. Пасіўна слухаючы беларускае радыё, гледзячы беларускае тэлебачаньне, праглядаючы час ад часу беларускія газэты, людзі, нават далёкія ад беларушчыны, нясьведама засвойвалі фрагмэнты мовы, здольныя былі яе разумець. Тым больш для беларуса яе гучаньне выцягвала з падсьведамасьці ўвесь схаваны для яго сэнс.

Тую ж самую асацыятыўную функцыю выконвалі іншыя грамадзкія асяродкі беларускага слова, якіх не пасьпелі прыдушыць пры саветах. Нацыя была ўжо асьлеплена, але яшчэ не аглухла. Яшчэ чуваць было беларускае слова, сказанае звыш (падкрэсьліваю, сказанае не суседам, а “звыш” – радыё, тэлебачаньнем, газэтай). І яно заставалася ў сьведамасьці нават тых, хто яго не хацеў.

Нацыя была ўжо асьлеплена, але яшчэ не аглухла
Усё гэта было ліквідавана ўжо ў незалежнай Беларусі, калі да ўлады прыйшла цемра, якая зноў увяла Маскву ў беларускую палітыку. Рэжым унутранай акупацыі стаўся больш разбуральным для беларушчыны, чым савецкі. Калі пры саветах сыстэмна будавалася ўлада партыйнай намэнклятуры, заснаваная на дзяржаўнай уласнасьці і прыгоннай (калгаснай) гаспадарцы, то пры антыбеларускім рэжыме сыстэмна вынішчаюцца асновы існаваньня беларускай нацыі, якая магла б супрацьстаяць групавой прыватызацыі яе дзяржавы чужароднымі элемэнтамі.

Рэжым унутранай акупацыі стаўся больш разбуральным для беларушчыны, чым савецкі
Трэба ўлічыць, што антыбеларускі рэжым у Беларусі непасрэдна зьвязаны з уладай і ідэалёгіяй расейскага гэбізму (чэкізму) і ўзьнік пры падтрымцы структураў былога савецкага КГБ. Нечаканая (для іх) параза камуністаў і КГБ ад Народнага фронту ў пачатку 90-х прымусіла іх (як відаць) прааналізаваць прычыны паразы і выявіць крыніцы беларускай сілы. Вынікам гэтага аналізу стала стаўка на беларусафобную паталягічную асобу, прывядзеньне яе да ўлады ў Беларусі і сыстэмнае разбурэньне асноў, на якіх трымалася беларушчына і дзяржаватворны народ.

Гэтак крок за крокам пры дапамозе некантраляванай аўтарытарнай улады былі зьнішчаны ўсе астраўкі беларушчыны, што захаваліся і часова існавалі раней.

Зьнішчаны ўсе астраўкі беларушчыны, што захаваліся і часова існавалі раней
Пытаньне аб вяртаньні зьнішчаных асяродкаў нацыянальнага існаваньня пры ўладзе гэтага рэжыму, што іх разбурыў, набывае чыста рытарычнае гучаньне. І тым ня менш фармальна ўсе гэтыя задачы павінны быць агучаныя і пастаўленыя. Такая лёгіка змаганьня.

Мы, беларусы, павінны ўсьвядоміць і зразумець тыя карэктывы, якія ўнесла жыцьцё (канкрэтна – разьвіцьцё прагрэсу) у вызначэньне асноўных атрыбутаў існаваньня нацыі. У ХІХ-ХХ стагодзьдзях імі былі літаратура, тэатар, школа (дакладней, нацыянальная сыстэма адукацыі). З другой паловы ХХ стагодзьдзя сюды дадалося яшчэ тэлебачаньне. (У будучыні атрыбутам нацыі можа стаць сеціва, нягледзячы на ўсю яго глябалісцкую прыроду, і словы “без нацыянальнага сеціва няма нацыі” могуць стаць цалкам рэальнымі). Тэлебачаньне ня толькі зьява мас-культуры, але і адлюстраваньне культуры нацыянальнай. Яно ўнікальнае па шырыні масавага выкарыстаньня і масавага ўзьдзеяньня. Ад грамадзтва і ягонай дзяржавы залежыць, ці зробіцца тэлебачаньне канюшняй Аўгія і рысталішчам блуду ці станецца крыніцай добрасьці, сацыяльнага здароўя і адлюстраваньнем грамадзкіх працэсаў.

Словы “без нацыянальнага Сеціва няма нацыі” могуць стаць цалкам рэальнымі
Ужо цяпер (яшчэ пры існаваньні антыбеларускага рэжыму) мусіць ставіцца пытаньне аб вяртаньні нацыянальнага беларускага тэлебачаньня. Усё, што кажуць дыктары на нацыянальным тэлебачаньні, прамаўляецца па-беларуску, журналісты працуюць па-беларуску, і толькі грамадзяне, асобы, у якіх бяруць інтэрвію і інш., гавораць на той мове, якую ведаюць ці на якой хочуць.

Павінны быць вернуты папулярныя беларускія радыёстанцыі і праграмы, якія русыфікатарская ўлада пазачыняла (і найперш рэлігійна-этычная перадача “Голас душы”, якая была шырока запатрабаваная ў людзей).

Нацыянальнае тэлебачаньне і радыё – гэта тыя асяродкі і тыя зьявы, якія ўтрымліваюць нацыю ў адчуваньні моўнага і культурнага адзінства ў прылучанасьці да сьвету і да грамадзтва, істотна спрыяюць у веданьні і засваеньні роднай мовы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG