Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Раманчук: Гэтыя выбары – выключна беларуская справа



Пра пляны ягонай выбарчай кампаніі і ацэнку сытуацыю мы папрасілі распавесьці намесьніка старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука, які зараз знаходзіцца ў Вашынгтоне.



Раманчук
: Дата прадказальная, мы меркавалі што гэта будзе ці 12 ці 19 сьнежня. Таму ў нас усё, як кажуць, "на мазі". Я, безумоўна, іду на выбары. Ініцыятыўная група падрыхтаваная. Мы рыхтуем сьпіс, каб падаць яго. Ініцыятыўная група будзе складацца з 700-800 сябраў у 32 гарадах. Мы маем заявы ад сябраў ініцыятыўнай групы. Гэтая працэдура больш жорсткая, гэта гарантыя таго, што людзі будуць працаваць, гэта своеасаблівая страхоўка ад таго, каб нельга было сказаць, што людзей уключылі ў склад групы бязь іх згоды.

Дракахруст: Ці не чакаеце вы, што падчас ужо абвешчанай выбарчай кампаніі нехта можа зьняць сваю кандыдатуру на чыюсьці карысьць, увайсьці ў каманду іншага кандыдата? Можа, і ў вас ёсьць падобныя пляны?

Раманчук:
Я лічу, што такое безумоўна будзе, але я не зьбіраюся ўваходзіць ні ў якія альянсы да таго, пакуль мы не здадзім сабраныя подпісы на рэгістрацыю. Тады мы будзем размаўляць. Напрацоўкі па адзінай стратэгіі ўдзелу ў выбарах ёсьць, але зараз мы маем намер зьбіраць подпісы, рэгістравацца і рабіць кампанію самастойна.

Дракахруст: А як бы вы маглі пракамэнтаваць чуткі пра тое, што Аляксандар Мілінкевіч ня будзе ўдзельнічаць у выбарах?

Расея, як і Польшча, і Злучаныя Штаты не зьяўляюцца гульцамі на гэтых выбарах, яны проста назіраюць – больш ці менш актыўна і агрэсіўна. Але гэтыя выбары, як ніякія, зьяўляюцца выключна беларускай справай.
Раманчук
: Гэта ўжо не такія і чуткі. Шкада, што чалавек, які столькі гадоў казаў пра тое, што ён лепшы палітык і адзіны эўрапеец, яшчэ ня вырашыў, ці будзе ён удзельнічаць у выбарах, якія ўжо абвешчаныя. Я пачаў кампанію з траўня і зараз людзі добра ведаюць, што трэба рабіць, якая ў мяне праграма. А такая падрыхтоўка, як у спадара Мілінкевіча, сьведчыць пра тое, што гэта ці безадказная палітыка ці вынік нейкага ціску. Спадзяюся, што спадар Мілінкевіч у бліжэйшыя дні вызначыць сваё стаўленьне да выбараў.

Дракахруст: На ваш погляд, якім чынам Расея будзе ўплываць на выбарчаю кампанію ў Беларусі і як будуць складацца вашы стасункі з Масквой, з Крамлём?

Мы спадзяемся, што на гэтых выбарах магчымасьцяў выказваць сваю думку праз расейскія мэдыі будзе больш, чым гэта было ў 2006 годзе.
Раманчук:
Мы думаем, што Расея будзе весьці нэгатыўную кампанію, відавочна, што інфармацыя будзе супраць Аляксандра Лукашэнкі, супраць ягонай палітыкі. Казаць пра нашы стасункі з Крамлём нельга, бо іх няма. Крэмль не зьвяртае ўвагі на дэмакратычных кандыдатаў і ня мае свайго кандыдата. Ён будзе засяроджаны выключна на тым, каб пагоршыць сытуацыю Аляксандра Лукашэнкі, ён будзе настойваць на больш жорсткіх умовах гандлю энэрганосьбітамі. Мы спадзяемся, што на гэтых выбарах магчымасьцяў выказваць сваю думку праз расейскія мэдыі будзе больш, чым гэта было ў 2006 годзе.

Расея, як і Польшча, і Злучаныя Штаты не зьяўляюцца гульцамі на гэтых выбарах, яны проста назіраюць – больш ці менш актыўна і агрэсіўна. Але гэтыя выбары, як ніякія, зьяўляюцца выключна беларускай справай.

Дракахруст: Яраслаў, вы зараз У Вашынгтоне, ці не зьбіраецеся вярнуцца ў Беларусь на рэгістрацыю вашай ініцыятыўнай групы?

Раманчук:
Не. Прысутнасьць самога кандыдата на гэтым этапе не патрабуецца. Дакумэнты для рэгістрацыі маёй ініцыятыўнай групы пададуць у ЦВК яе кіраўнікі Леў Марголін і Аксана Крышчановіч. Я ў сераду буду выступаць у Кангрэсе ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG