Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусёў: выбары прызначаны якраз на Міколу


Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў

Прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 19 сьнежня. Як да гэтага ставяцца ў апазыцыі? Ці чаканая гэтая дата і ці спрыяльная для правядзеньня выбарчай кампаніі?

Патэнцыйны кандыдат ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў адзначыў:

"Мы былі падрыхтаваныя і да абвяшчэньня выбараў крыху раней, таму для нас тое, што адцягнулі на адзін тыдзень, ня так і страшна. Ініцыятыўная група гатовая, мы ўсе гатовыя. А калі жартам, то гэтую дату Лукашэнку падказалі зоркі. Бо дзень абраны цікавы, якраз на Міколу, бо і сына яго завуць Мікола. Я думаю, гэта і прадвызначыла дату прызначэньня выбараў.

Але для нас - было б гэта прызначаны на люты ці на сьнежань – тут страху вялікага няма. Магчыма, лепш на сьнежань, бо не такі халодны будзе месяц, будзе лепш працаваць актывістам".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG