Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыбыла група экспэртаў Сусьветнага банку



Група экспэртаў Сусьветнага банку на чале з дырэктарам аддзелу Украіны, Беларусі і Малдовы Марцінам Райзэрам прыбыла ў Менск. Візыт працягнецца 5 дзён.

"У ходзе візыту, які працягнецца пяць дзён, будуць абмяркоўвацца пытаньні бягучай сацыяльна-эканамічнай сытуацыі, першачарговых мер эканамічнай палітыкі краіны, ход рэалізацыі і падрыхтоўкі праектаў, падтрыманых Сусьветным банкам, а таксама пэрспэктывы далейшага супрацоўніцтва Беларусі і Сусьветнага банка", – паведамілі “Інтэрфаксу” ў прадстаўніцтве СБ.

У паведамленьні сьцьвярджаецца, што М. Райзэр падчас візыту правядзе сустрэчы ва ўрадзе, Нацыянальным банку і адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, а таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі міжнароднай супольнасьці, бізнэсу і аналітычных колаў.

"М. Райзэр прыме ўдзел у абмеркаваньнях, якія пройдуць у ходзе візыту экспэртаў Сусьветнага банку, якія працуюць у краіне па пытаньнях макра-маніторынгу, прыватызацыі, падаткова-бюджэтнай палітыкі", – адзначылі ў беларускім прадстаўніцтве СБ.

М. Райзэр таксама наведае Берасьце, дзе сустрэнецца з кіраўніцтвам вобласьці і наведае свабодную эканамічную зону "Брэст".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG