Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У каго б яшчэ пазычыць перад выбарамі?


Беларусь у канцы верасьня — пачатку кастрычніка плянуе разьмясьціць аблігацыі, намінаваныя ў расейскіх рублях на маскоўскай фондавай біржы.

Пра гэта паведаміў 8 верасьня ў Маскве на канфэрэнцыі ЭБРР сябра праўленьня "Сберегательный банк" Расеі Андрэй Голікаў.

Паводле яго слоў, праграма запазычаньняў Беларусі зарэгістраваная ў аб'ёме 15 млрд. расейскіх рублёў, аднак Менск можа выйсьці з меншым аб'ёмам. "Гэта залежыць ад Беларусі і ад сытуацыі на рынку", — цытуе Голікава РІА "Новости".

Ён таксама адзначыў, што "Сберегательный банк", які выступае арганізатарам разьмяшчэньня, гатовы да зьдзелкі, эмітэнт вядзе падрыхтоўчую працу зь біржай.

6 верасьня міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец заявіў, што ўрад не адмаўляецца ад плянаў разьмясьціць дзяржаўныя аблігацыі на расейскім рынку.

"Мы плянуем выйсьці на пазыкі і на расейскім рынку, каб "прамацаць" яго і цікавасьць інвэстараў да нашых каштоўных папер", — адзначыў ён.

Пра тэрміны разьмяшчэньня аблігацый Харкавец гаварыць не захацеў, бо "ўрад увесь час адсочвае каньюнктуру рынку".

Разам з тым ён паведаміў, што сума разьмяшчэньня не будзе вялікай — 100—200 млн. даляраў.

13 траўня 2010 года прэзыдэнт Беларусі падпісаў указ, які дае ўраду права выпусьціць у 2010—2011 гадах аблігацыі на суму да 2 млрд. даляраў з тэрмінам абарачэньня не менш за пяць гадоў і з разьмяшчэньнем за межамі Беларусі.

У ліпені Беларусь ажыцьцявіла дэбютны выпуск эўрааблігацый на 600 мільёнаў даляраў, у жніўні – яшчэ на 400 мільёнаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG