З улікам таго, што наступнае паседжаньне пазачарговай сэсіі пройдзе 14 верасьня, верагодным часам, на які могуць быць прызначаныя выбары, зьяўляецца пэрыяд зь 19 сьнежня 2010 года па 6 лютага 2011-га. Якую дату лічаць больш зручнай для сябе патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта ад апазыцыі?
Адзін зь лідэраў БНФ Рыгор Кастусёў кажа, што рыхтаваўся да таго, што выбары будуць прызначаныя ўжо сёньня, і што ў яго ўжо гатовы сьпіс ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам на прэзыдэнта. Спадар Костусеў перакананы, што апазыцыі больш зручныя выбары ў цяплейшую пару года:
"Паколькі сапраўдных выбараў ня будзе, і галасы будзе па-ранейшаму лічыць Ярмошына, то мы будзем рыхтаваць акцыі пратэсту супраць фальсыфікацый і парушэньняў. Таму з улікам досьведу мінулых выбарчых кампаній пажадана, каб было цяплей на вуліцы".
Спадар Кастусёў перакананы, што Лукашэнка таксама аб гэтым думае і рыхтуецца прызначыць дзень галасаваньня на самы халодны пэрыяд, магчыма, на люты.
Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах ад АГП Яраслаў Раманчук мяркуе, што Лукашэнка пры вызначэньні даты выбараў імкнецца паказаць, што ўсё ў краіне стабільна, і прысьпешваць выбары няма патрэбы. А з другога боку, застаецца пагроза абвастрэньня адносінаў з Расеяй і паглыбленьня эканамічнага крызісу пасьля новага году. Таму спадар Раманчук лічыць, што будзе знойдзены нейкі кампрамісны час, і выбары прызначаць на другую палову студзеня. Для сябе Яраслаў Раманчук аптымальным варыянтам даты выбараў лічыць канец студзеня-пачатак лютага, каб было больш часу на інфармацыйную кампанію:
"Мы ж гатовыя да любога сцэнару, ці гэта будзе ў студзені, ці ў сьнежні. Не гатовыя, можа, толькі ўлады, ня ведаюць, зь якой праграмай ісьці на выбары. Таму яны й нэрвуюцца, думаюць, можа, раяцца з варажбіткамі нейкімі…"
Патэнцыйны кандыдат ад БХД Віталь Рымашэўскі кажа, што дадатковы час на падрыхтоўку да выбараў апазыцыі не зашкодзіць, а найменш зручным часам для збору подпісаў і агітацыі за апазыцыйных кандыдатаў ён назваў навагоднія і калядныя сьвяты:
"Прысьпешыць прызначэньне выбараў магла б толькі адна рэч — кепскае фінансавае становішча краіны. І відаць, што Лукашэнка зараз разважае, які шлях лепш абраць".
Усе патэнцыйныя кандыдаты прызнаюць, што застаецца актуальнай праблема адзінства апазыцыйных сіл у часе выбарчай кампаніі. Яраслаў Раманчук мяркуе, што сур'ёзная размова наконт адзінага кандыдата будзе весьціся толькі пасьля таго, як кожным прэтэндэнтам будуць сабраныя па 100 тысяч подпісаў у сваю падтрымку.
Рыгор Кастусёў зазначыў, што патэнцыйныя кандыдаты і цяпер працягваюць кансультацыі, ёсьць падпісаныя дамовы аб супольных дзеяньнях у часе фармаваньня выбарчых камісіяў, назіраньня ў дзень галасаваньня і арганізацыі масавых акцыяў.
"Гэтыя кансультацыі, якія цяпер паміж намі адбываюцца, яны плён дадуць. Звужэньне кола прэтэндэнтаў адбываецца ўжо, і яно будзе працягвацца. І на этапе рэгістрацыі ініцыятыўных груп, і на этапе збору подпісаў гэтае кола звузіцца да мінімуму".
Хутчэй за ўсё, ад апазыцыі будуць два кандыдаты, якія будуць прадстаўляць праэўрапейскі і прарасейскі вэктары, мяркуе спадар Костусеў.
Віталь Рымашэўскі раіць пакуль што спыніць размовы пра адзінага кандыдата, бо ўжо відавочна, што яго ня будзе да пачатку кампаніі. Спадар Рымашэўскі самым небясьпечным назваў цяперашнія расколы ўнутры апазыцыі:
"Узаемныя абвінавачваньні ўжо перайшлі межы. Як унутры Беларусі, так і па-за ёю. Выкарыстоўваюцца паклёпы, брудныя мэтады дзеля таго, каб раскалоць яшчэ больш, аж да шараговых актывістаў, беларускія дэмакратычныя сілы. Гэта насамрэч стратэгічна небясьпечна і шкодна – бясконцыя пошукі ворагаў унутры апазыцыі, змаганьне паміж сабою і эксплёатацыя для гэтага лёзунгаў праэўрапейскасьці ці прарасейскасьці".