Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Эўрапарлямэнту заклікаў расьсьледаваць сьмерць Алега Бябеніна


Ежы Бузэк
Ежы Бузэк
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк заклікаў беларускія ўлады правесьці "поўнае і празрыстае" расьсьледаваньне абставінаў сьмерці беларускага журналіста Алега Бябеніна.

"Я глыбока ўзрушаны гэтай сумнай падзеяй у Беларусі," – гаворыцца ў заяве, якая зьявілася на афіцыйным сайце Эўрапейскага парлямэнту. Як адзначае Ежы Бузэк, Алег Бябенін сваёй працай для сайту "Хартыі-97" "працаваў над стварэньнем больш дэмакратычнай Беларусі".

Цела Алега Бябеніна было знойдзенае ў ягоным дачным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёну 3 верасьня ўвечары. Экспэртыза паказала, што ён памёр у выніку ўдушэньня. У міліцыі ўжо зрабілі папярэднюю выснову пра самагубства, у чым сумняваюцца яго калегі.

Грамадзянская паніхіда па Алегу Бябеніну адбудзецца 6 верасня з 14 да 15 гадзін у Менску ў зале рытуальных паслуг па вуліцы Альшэўскага, 12. Пахаваньне адбудзецца 6 верасьня на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках сталіцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG