Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьнегіра падлячылі і вярнулі за краты


Былы пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір патрапіў у шпіталь, "дзе прайшоў курс лячэньня. Пасьля лячэньня яго зноў накіравалі ў ізалятар на вуліцы Валадарскага," – паведамілі Інтэрфаксу ў праваахоўных органах.

Адвакат Анатоль Шапялевіч паведамляў раней, што Сьнягір ужо болей як тры месяцы знаёміцца з пратаколам судовага паседжаньня па ягонай справе.

Былы пракурор быў прызнаны вінаватым у службовых злоўжываньнях і іншых злачынствах і асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня Вярхоўным судом Беларусі.

Сваёй віны Сьнягір не прызнаў, а пасьля абвяшчэньня прысуду заявіў журналістам, што стаў ахвярай карупцыянэраў ва ўладзе, і што за тое, каб яго асудзілі "нехта пакункамі грошы прыносіў ".

Гісторыя крымінальнага перасьледу менскага абласнога пракурора пачалася ў канцы 2008 года з нарады па барацьбе з карупцыяй. На ёй Аляксандар Лукашэнка агучыў падазрэньні ў незаконным набыцьці Сьнегіром элітнай кватэры ў Менску і будаўніцтве на падстаўных асобаў загараднага катэджу. Суд потым разглядаў і вынес сваю пастанову на падставе толькі другога эпізоду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG