Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра фільмы на НТВ: "Я на гэты бруд адказваць не зьбіраюся"


"Мяне ўсё больш падштурхоўваюць, каб я неяк рэагаваў на тое, што адбываецца ў дачыненьні да мяне і да Беларусі. Я на гэты бруд адказваць не зьбіраюся", - заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Гаворачы пра паказаныя па расейскіх тэлеканалах фільмы, ён заявіў: "Усё, што вы бачылі - гэта тычыцца не Беларусі і не беларускага прэзыдэнта. Гэта фільм пра іх, яны хочуць, каб і ўсе такія былі (…) Таму ніякай рэакцыі ў Беларусі на гэты бруд мы не дапусьцім, колькі б яны ні стваралі гэтых фільмаў”.

"Абсалютна ніякага канфлікту паміж Расеяй і Беларусьсю няма, абсалютна ніякага канфлікту паміж расейцамі і беларусамі няма і быць ня можа. Усё, што адбываецца – абсалютна суб'ектыўна. Гэта канфлікт асобаў, і таму вы яго так і ўспрымайце", - заявіў кіраўнік Беларусі на сустрэчы з губэрнатарам Курскай вобласьці Расеі Аляксандрам Міхайлавым.

"Слухайце, сьвет вялізны. І варта толькі пачаць рухацца ў патрэбным кірунку, і Беларусь у адзіночку не застанецца. Толькі ня ведаю, ці будзе гэта выгадна кіраўніцтву Расейскай Фэдэрацыі", - цытуе Інтэрфакс словы Лукашэнкі.

Раней расейская тэлекампанія "НТВ" паказала дакумэнтальныя фільмы "Хросны бацька" 1, 2, 3 пра жыцьцё Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэньня.

22 жніўня кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2006 году, былы палітвязень Аляксандар Казулін даў інтэрвію праграме "Без купюр" на канале НТВ.

Беларуская тэлебачаньне ў сваю чаргу паказала інтэрвію з прэзыдэнтамі Грузіі Міхаілам Саакашвілі і Латвіі - Валдзісам Затлерсам. Дзяржаўныя газэты "Рэспубліка" і "Зьвязда" надрукавалі крытычныя артыкулы пра цяперашняе кіраўніцтва Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG