Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыбаўскайце: адносіны Літвы зь Беларусьсю паляпшаюцца


Даля Грыбаўскайце
Даля Грыбаўскайце

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла на сустрэчы зь літоўскімі амбасадарамі, што прыярытэтамі замежнай палітыкі краіны зьяўляюцца Скандынавія, Балтыйскія краіны, эўраінтэграцыя, ЗША і адкрытыя ўзаемавыгадныя адносіны з суседзямі, паведамляе інтэрнэт-выданьне
delfi.lt.

Адказваючы на пытаньне журналіста пра дачыненьні з такімі суседзямі як Беларусь і Расея, Грыбаўскайце сказала:

"У першую чаргу мы павінны быць адкрытыя для адносін, мы бачым пазытыўныя тэндэнцыі, але, відавочна, мы не наіўныя, асьцярожна ставімся да некаторых, быць можа, не зусім карысных для нас ініцыятываў, але мы адкрытыя для дыялёгу і супрацоўніцтва".

Паводле Грыбаўскайце, найважнейшае месца ў зьнешняй палітыцы Літвы павінны займаць адносіны з такімі краінамі як Украіна, Малдова і Грузія, паколькі яны патрапілі ў праграму "Ўсходняга партнэрства" Эўразьвязу. Беларусі ў гэтым кантэксьце Грыбаўскайце не згадала.

Гаворачы канкрэтна пра дачыненьні зь Беларусьсю, прэзыдэнт Літвы адзначыла:

"Мы бачым пазытыўныя тэндэнцыі і ў супрацоўніцтве зь Беларусьсю, у першую чаргу ў сфэры бізнэсу, у нашых прадпрымальнікаў добрыя палітычныя ўмовы для працы там. Гэта ўжо відавочна і стала прыкметна за апошні год. На дзяржаўным узроўні адносіны таксама паляпшаюцца".

Грыбаўскайце дадала, што чакае "добрых навінаў" зь Беларусі адносна затрыманага там камандзіра муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лайманаса Банкаўскаса.

Як паведамляла Свабода, Банкаўскас быў затрыманы 16 жніўня ў Ашмянах (Гарадзенская вобласьць). У яго знайшлі 45,5 грамаў амфэтаміну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG