"Хто ў калгасе ня злодзей, той у хаце – не гаспадар". Гэта выслоўе нарадзілася ў савецкую эпоху, але актуальнае і ў сёньняшніх беларускіх умовах. Што сёньня крадуць у калгасах і як за гэта караюць? Пра гэта даведваліся рэгіянальныя карэспандэнты "Свабоды".
У Жыткавіцкай раённай міліцыі сёньня расказалі журналістам пра падрабязнасьці затрыманьня шасьці “кукурузных злодзеяў”. Яны вывозілі на мікрааўтобусе з поля, якое належыць акцыянэрнаму таварыству “Тураўшчына”, амаль тры тоны кіяхоў цукровай кукурузы.
Пагоня вялася на вуліцах Тураву, з воклічамі праз узмацняльнікі гуку і стральбой па мікрааўтобусе. Міліцыянты паранілі аднаго са злодзеяў.
Прадстаўнік раённай міліцыі ўдакладняе:
“Раненьне было датыкальным — мэдыкі памазалі ёдам і адпусьцілі параненага. Правілы прымяненьня зброі супрацоўнікам не парушана. Усе ўдзельнікі крадзяжу знаходзяцца ў нас пад падпіскай пра нявыезд. Як толькі будзе выстаўлена абвінавачваньне, будзе разгледжана й пытаньне наконт меры стрыманьня”.
Як стала вядома, 20-гадовы жыхар Тураву, які меў транспарт, наняў пяцёх беспрацоўных вяскоўцаў з бліжэйшых паселішчаў. За 25 тысяч рублёў яны мусілі наламаць кіяхоў, расфасаваць іх у сеткі й пасьля выгрузіць у вёсцы Альшаны, што непадалёк, на Берасьцейшчыне.
Супрацоўнік міліцыі кажа, што драбнейшыя крадзяжы сельскагаспадарчай прадукцыі — камбікорму, збожжа, гародніны — здараюцца часьцей. Дзёрзкі выпадак з салодкай кукурузай тлумачыцца найперш сэзонным попытам на гэтую культуру:
“Там, дзе ёсьць попыт, зьяўляюцца й прапановы. У дадзенай сытуацыі ёсьць попыт на такую кукурузу ў ваколіцы Альшан. Гэта такі “агурковы край”. Там запатрабаваная літаральна любая сельскагаспадарчая прадукцыя. Ёсьць попыт — значыць, ёсьць і крадзяжы”.
Перадусім адбываюцца масавыя крадзяжы таго самага ўраджаю, за які, як іншы раз падкрэсьліваюць чыноўнікі, вяскоўцы змагаюцца "потам й крывёю". Вось што заўважае жыхарка вёскі Андрэеўшчына Аршанскага раёну Вольга Шутава:
“Бульбу крадуць, хоць у Аршанскім раёне яе ўжо мала дзе сеюць. Але дзе яна ёсьць, там абавязкова залезуць ды скрадуць, хоць іх зловяць ці не. Кукурузу таксама. У мяне побач поле гаспадаркі «Штотц Агра Сэрвіс Міцькаўшчына», дык сёлета кукурузу яны ўжо скасілі. А летась яно стаяла яшчэ і ў верасьні, дык кукурузу там абшкуматалі ўсю! Крадуць тое, што можна зьесьці, гэта ў нас звычайна. Могуць і цялё скрасьці з фэрмы, і карову сьцягнуць, і каня…”
Словы спадарыні Вольгі пацьвярджаюць і міліцэйскія зводкі з розных рэгіёнаў Віцебшчыны. Так, 10-га жніўня ў Полацкім раёне двое мясцовых беспрацоўных скралі калгаснага каня. Страты гаспадаркі ацэненыя ў 2 мільёны рублёў, якія суд хутчэй за ўсё спагоніць зь вінаватых.
Але, на думку Вольгі Шутавай, судзіць, штрафаваць ды спаганяць грошы зь вінаватых у такой сытуацыі амаль безвынікова. Бо крадуць у гаспадарках ці то беспрацоўныя, ці работнікі той самай гаспадаркі, якім плацяць дужа нізкія заробкі:
“Ай, калі ён бомж ці беспрацоўны, дык ты паспрабуй зь яго той штраф сьцягні! На камісіі яго выставяць, а грошы не спагоніш! І на наступную ноч ён зноў палезе па бульбу. Ці па капусту тут, у нас у Бабінічах — абавязкова паспрабуе ўлезьці! Зерне крадуць, калі яго ўжо зьбяруць ды ссыплюць некуды — вокны выдзіраюць, краты гэтыя. За трос пачапілі — і выдралі. Падкопы робяць… Цяпер жа ўраджай небагаты, дык і спрабуюць скрасьці, бо зерне падаражэла дужа”.
Калі на ўсходзе Віцебшчыны крадуць пераважна ядомую прадукцыю, дык на захадзе вобласьці злодзеі спрактыкаваліся на тым, што можна хутчэй прадаць ці скарыстаць у гаспадарцы. Прыкладам, паліва ці камбікорм. Распавядае Зьміцер Лупач, жыхар вёскі Завараты, што на Глыбоччыне:
“Кармы крадуць на фэрмах — ці камбікорм, ці молатае зерне. Гэта дазваляе гадаваць сьвіней для сябе, бо мяса цяпердарагое. І прадаюць кабаноў, а гэта грошы. У нас тут быў канфлікт: даяркі крычалі, што пастухі дужа многа зарабляюць. А таму, што пастух нічога скрасьці ня можа, а даярка — лёгка! Так што ў нас крадзяжы — гэта кармы і салярка”
Спадар Зьміцер кажа, што пазьбегнуць крадзяжоў паліва не ўдаецца нават пасьля таго, як туды пачалі дадаваць адмысловы фарбавальнік — каб можна было прасачыць, крадзенае яно, ці не.
“Так тут усе абураліся, чаму гэта ў горадзе салярку не фарбуюць, яе можна красьці, а трактарысту ў калгасе — не! Але ж як за гэта не ганяюць, дык усе асьмялелі і цягнуць. Бо цяпер жа на салярцы шмат хто езьдіць — прадпрымальнікі, мікрааўтобусы… так што ў таго, хто на вялікім трактары робіць, заўжды свае кліенты ёсьць!”
Такім чынам, дробныя захады супраць крадзяжоў вынікаў не даюць, якімі б неардынарнымі яны не былі. Так, пару гадоў таму ўВіцебскім раёне пачалі было змагацца з дробнымі злодзеямі, спэцкаўшы мазутам пасевы кукурузы ўздоўж дарогі. Але гэта нікога не спыніла: апрануўшыся ў горшае, ахвотныя да калгаснага дабра проста праходзілі далей і рабілі сваю справу.. Увядзеньне “гарачых ліній” для сыгналаў ад грамадзкасьці таксама не дапамагло: усе аднавяскоўцы атрымліваюць прыкладна аднолькава і выжываць спрабуюць хто як можа.
Крадзяжоў калгаснай маёмасьці на Гарадзеншчыне за апошнія гады стала значна меней, таму што ў вёсках засталіся пераважна пэнсіянеры.
Днямі ў Зэльвенскім раёне блізу вёскі Сынкавічы людзі знайшлі ў рове некалькі машын згружанага ячменю. Забілі трывогу, затэлефанавалі ў газэту і ў міліцыю.
“Газета Слонимская” распавяла пра гэты факт, але ўжо сёньня на форуме газэты зьявіліся водгукі, што гэта, маўляў, ня збожжа, а папросту адходы. Праўда, іншыя чытачы задаваліся пытаньнем: чаму адходы нельга выкарыстаць на корм жывёле? Людзі выказваюць здагадкі, што гэта ня што іншае як крадзеж калгаснай маёмасьці.
Больш за тое, некалькі аграномаў правялі аналіз збожжа і заключылі, што ў ім ня меней за 20% ячменю.
Намесьнік начальніка Зэльвенскага УВД, Віктар Баранаў, па гэтым факце патлумачыў нашаму радыё наступнае:
Баранаў: “Што я вам пакуль магу адказаць — зараз па гэтым факце праводзіцца праверка, на гэта дадзена 10 дзён, пазьней вынікі будуць аб’яўленыя”.
Вясковы жыхар у Гарадзенскім раёне выказаў думку, што гэта будзе цягнуцца да тае пары, пакуль на вёску ня вернецца прыватная ўласнасьць, як гэта было да савецкае ўлады.
Аднак спадар кажа, што за апошнія гады маштабы крадзяжоў значна зьнізіліся. І вось у чым, на яго думку прычына:
Спадар: “На вёсцы зараз практычна ніхто нічога не трымае з гаспадаркі. Таму ні салома, ні бульба, ні збожжа папросту няма каму красьці, бо няма такой патрэбы. А што датычыць шафяроў і трактарыстаў, то паліва ім даюць у прытык, абрэзалі ліміты — не ўкрадзеш, нават мехдвары паагароджвалі паўсюль”.
Спадар дадае, што калі і пачуеш астатнім часам пра крадзеж, то, як правіла, у гэтым замешана высокае кіраўніцтва, але крадуць яны ўжо не мяхамі, а машынамі.
ГОМЕЛЬШЧЫНА
Кукуруза, стральба, крымінальная справа…
У Жыткавіцкай раённай міліцыі сёньня расказалі журналістам пра падрабязнасьці затрыманьня шасьці “кукурузных злодзеяў”. Яны вывозілі на мікрааўтобусе з поля, якое належыць акцыянэрнаму таварыству “Тураўшчына”, амаль тры тоны кіяхоў цукровай кукурузы.
Пагоня вялася на вуліцах Тураву, з воклічамі праз узмацняльнікі гуку і стральбой па мікрааўтобусе. Міліцыянты паранілі аднаго са злодзеяў.
Прадстаўнік раённай міліцыі ўдакладняе:
“Раненьне было датыкальным — мэдыкі памазалі ёдам і адпусьцілі параненага. Правілы прымяненьня зброі супрацоўнікам не парушана. Усе ўдзельнікі крадзяжу знаходзяцца ў нас пад падпіскай пра нявыезд. Як толькі будзе выстаўлена абвінавачваньне, будзе разгледжана й пытаньне наконт меры стрыманьня”.
Як стала вядома, 20-гадовы жыхар Тураву, які меў транспарт, наняў пяцёх беспрацоўных вяскоўцаў з бліжэйшых паселішчаў. За 25 тысяч рублёў яны мусілі наламаць кіяхоў, расфасаваць іх у сеткі й пасьля выгрузіць у вёсцы Альшаны, што непадалёк, на Берасьцейшчыне.
Супрацоўнік міліцыі кажа, што драбнейшыя крадзяжы сельскагаспадарчай прадукцыі — камбікорму, збожжа, гародніны — здараюцца часьцей. Дзёрзкі выпадак з салодкай кукурузай тлумачыцца найперш сэзонным попытам на гэтую культуру:
“Там, дзе ёсьць попыт, зьяўляюцца й прапановы. У дадзенай сытуацыі ёсьць попыт на такую кукурузу ў ваколіцы Альшан. Гэта такі “агурковы край”. Там запатрабаваная літаральна любая сельскагаспадарчая прадукцыя. Ёсьць попыт — значыць, ёсьць і крадзяжы”.
ВІЦЕБШЧЫНА
Нямецкія гаспадары "Штотц-Агра" раней прыбралі "каралеву палёў", каб уберагчы яе ад выкрадальнікаў.
“Бульбу крадуць, хоць у Аршанскім раёне яе ўжо мала дзе сеюць. Але дзе яна ёсьць, там абавязкова залезуць ды скрадуць, хоць іх зловяць ці не. Кукурузу таксама. У мяне побач поле гаспадаркі «Штотц Агра Сэрвіс Міцькаўшчына», дык сёлета кукурузу яны ўжо скасілі. А летась яно стаяла яшчэ і ў верасьні, дык кукурузу там абшкуматалі ўсю! Крадуць тое, што можна зьесьці, гэта ў нас звычайна. Могуць і цялё скрасьці з фэрмы, і карову сьцягнуць, і каня…”
Словы спадарыні Вольгі пацьвярджаюць і міліцэйскія зводкі з розных рэгіёнаў Віцебшчыны. Так, 10-га жніўня ў Полацкім раёне двое мясцовых беспрацоўных скралі калгаснага каня. Страты гаспадаркі ацэненыя ў 2 мільёны рублёў, якія суд хутчэй за ўсё спагоніць зь вінаватых.
Але, на думку Вольгі Шутавай, судзіць, штрафаваць ды спаганяць грошы зь вінаватых у такой сытуацыі амаль безвынікова. Бо крадуць у гаспадарках ці то беспрацоўныя, ці работнікі той самай гаспадаркі, якім плацяць дужа нізкія заробкі:
Ураджай сёлета на "сотках" не багаты, таму і крадуць калгаснае.
“Ай, калі ён бомж ці беспрацоўны, дык ты паспрабуй зь яго той штраф сьцягні! На камісіі яго выставяць, а грошы не спагоніш! І на наступную ноч ён зноў палезе па бульбу. Ці па капусту тут, у нас у Бабінічах — абавязкова паспрабуе ўлезьці! Зерне крадуць, калі яго ўжо зьбяруць ды ссыплюць некуды — вокны выдзіраюць, краты гэтыя. За трос пачапілі — і выдралі. Падкопы робяць… Цяпер жа ўраджай небагаты, дык і спрабуюць скрасьці, бо зерне падаражэла дужа”.
Калі на ўсходзе Віцебшчыны крадуць пераважна ядомую прадукцыю, дык на захадзе вобласьці злодзеі спрактыкаваліся на тым, што можна хутчэй прадаць ці скарыстаць у гаспадарцы. Прыкладам, паліва ці камбікорм. Распавядае Зьміцер Лупач, жыхар вёскі Завараты, што на Глыбоччыне:
“Кармы крадуць на фэрмах — ці камбікорм, ці молатае зерне. Гэта дазваляе гадаваць сьвіней для сябе, бо мяса цяпер
У нас крадзяжы — гэта кармы і салярка.
Спадар Зьміцер кажа, што пазьбегнуць крадзяжоў паліва не ўдаецца нават пасьля таго, як туды пачалі дадаваць адмысловы фарбавальнік — каб можна было прасачыць, крадзенае яно, ці не.
“Так тут усе абураліся, чаму гэта ў горадзе салярку не фарбуюць, яе можна красьці, а трактарысту ў калгасе — не! Але ж як за гэта не ганяюць, дык усе асьмялелі і цягнуць. Бо цяпер жа на салярцы шмат хто езьдіць — прадпрымальнікі, мікрааўтобусы… так што ў таго, хто на вялікім трактары робіць, заўжды свае кліенты ёсьць!”
Такім чынам, дробныя захады супраць крадзяжоў вынікаў не даюць, якімі б неардынарнымі яны не былі. Так, пару гадоў таму ў
Кукурузу пэцкаюць мазутай, але й гэта не дапамагае.
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
Крадзяжоў калгаснай маёмасьці на Гарадзеншчыне за апошнія гады стала значна меней, таму што ў вёсках засталіся пераважна пэнсіянеры.
Днямі ў Зэльвенскім раёне блізу вёскі Сынкавічы людзі знайшлі ў рове некалькі машын згружанага ячменю. Забілі трывогу, затэлефанавалі ў газэту і ў міліцыю.
Раней кралі ўсе, цяпер — пераважна начальства.