Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мудраслоўе: Шлюб, вясельле


Антаніна Хатэнка
Антаніна Хатэнка
Перадача першая

Удзельнічае паэтка, фальклярыстка Антаніна Хатэнка

Вячаслаў Ракіцкі: Ці прысутнічае брутальны гумар у прыказках пра вясельле?

Антаніна Хатэнка:
Ды яшчэ які! Зваж на дакорлівы напамін: "Было не марколіць, не міколіць, да кудзельку піколіць". Гэтакая тут выкручастая слоўнасьць. А калі папросту – дык самая звычайная народная падганялка, адкрытая й нават троху цынічная. Ну, з гледзішча асаблівых адносін да цноты… Бо кудзелька ж – не адно лён, а найперш, здаецца, жаночая спакуса. Вось табе, пане, і эротыка! Правіла ж “не марудзь!” почасту спрацоўвае на добры і ўдалы зьлюб. Бо пакуль наш мужчына зьбярэцца ды насьмеліцца, ды скажа, ды азірнецца – нехта іншы падхопіць абраньніцу пад руку й павядзе да стажку. Альбо іншае: "Ня многа напета, да навек ярмо надзета". Ужо зусім адваротная зьява. Бывае ж гэтак: радасьці мала і воля прапала. Ну, нібыта, ня сам сабе лёс выбіраў. Вось і кпіць народ з гэткіх пасаджоных-запражоных.




Шлюб, вясельле
"Уздай добра гужам, каб звала мужам"

"Што будзе суджана—вылезець і з лужыны"

"Ёсьць насеньне, дык будзе і вясельле"

"Калі каго Бог злучыць, ніхто не разлучыць"

"На дзень вясельле, а навек мучэньне"

"Дзе ж дзецца, як вясельле мінецца?"

"Не памогуць і чары, як каму хто не да пары"

"Хто каго любіць, той таго чубіць"

“Пакуль жаніцца – загаіцца”

"На дзень вясельле, а навек мучэньне"

"Дзе ж дзецца, як вясельле мінецца?"

"Там і Бог раюе, дзе жонка мужыка шануе"

"Ёсьць насеньне, дык будзе й вясельле"

"Было не марколіць, не міколіць, да кудзельку піколіць"

"Ня многа напета, да навек ярмо надзета"

"Маўчу, дык пэўне замуж хачу"

"У аўторак аб'едзеш дзевак сорак"

"У суботу на работу, а ў нядзелю на вясельле"

"Вясельле і шчасьце на адным кані едуць"

"Нам Бог вясельлейка даў: ажаніўся мех, торбу ўзяў"



  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG