Чэргі ў двух пунктах пропуску — Новая Гута і Весялоўка — на беларуска-ўкраінскай мяжы пратрымаюцца да канца лета.
Пра гэта паведамілі "Інтэрфаксу" ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.
У сэзон адпачынкаў колькасьць тых, хто перасякае беларуска-ўкраінскую мяжу, павялічваецца ў 3 разы. Акрамя жыхароў Беларусі, якія едуць адпачываць на поўдзень, празь Беларусь транзытам едуць грамадзяне Расеі. Да іх яшчэ дадаюцца грамадзяне, якія едуць у шоп-туры на ўкраінскія рэчавыя рынкі, паведамілі ў ДПК.
Працягласьць чэргаў машын на ўезд-выезд празь беларуска-ўкраінскую мяжу можа дасягаць 1,5 кілямэтра.