У паштовых скрынях Берасьця зьявіліся ўлёткі з інфармацыяй пра актывіста грамадзянскай ініцыятывы «Гавары праўду!» Арцёма Церашанка.
Улёткі ўяўляюць сабой лісты фармату А5. Грамадзянскую ініцыятыву аўтары друкаванай прадукцыі назвалі «бруднай». Пад загалоўкам «Уся праўда пра кампанію „Гавары праўду“» пішацца, што нібыта Арцём пастаянна «выхваляецца тым, што працаваў у пракуратуры» і што ён «усімі праўдамі і няпраўдамі спрабуе працаўладкавацца ў органы міліцыі». Значная частка ўлёткі — на тэму сэксуальных схільнасьцяў.
Спадар Церашанок палічыў зьмест улётак абразьлівым ды лжывым і зьвярнуўся ў міліцыю. Заяву аб прыцягненьні да адказнасьці за распаўсюд ілжывай інфармацыі актывіст падаў у аддзяленьне ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёну Берасьця.