Перайменаваньне станцыі мэтро «Плошча Леніна» у «Плошчу незалежнасьці» будзе разглядацца ў Менгарвыканкаме ў верасьні. Пра гэта парталу TUT.BY паведаміла начальнік аддзелу культурна-асьветнай працы Упраўленьня культуры гарвыканкама Вольга Лукашук.
15 сакавіка Камiсiя па найменаваньнi i перайменаваньнi вуліц пры Менгарвыканкаме, у склад якой уваходзяць гарадзкія чыноўнікі, дэпутаты гарсавету, галоўны мастак і прадстаўнікі грамадзкасьці) прыняла рашэньне пра шэраг перайменаваньняў у сталіцы. Станцыя мэтро «Плошча Леніна» мусіла атрымаць назву «Плошча Незалежнасьці», якую ўжо насіла з 1992 па 2003 год.
Дэпутаты Менгарсавету 25-га скліканьня меліся прыняць канчатковае рашэньне яшчэ напрыканцы сакавіка, аднак… не пасьпелі гэта зрабіць да сканчэньня 4-гадовага тэрміну паўнамоцтваў.
Цяпер жа сытуацыя зь перайменаваньнем «Плошчы Леніна» неадназначная. Як паведаміла спадарыня Лукашук, вэтэранскія арганізацыі супраць такога рашэньня. Адзін зь сяброў сталічнай Камiсiі па перайменаваньнi сказаў, што з улікам вэтэранскай актыўнасьці мае «вялікія сумневы» адносна станоўчага вырашэньня гэтага пытаньня.