Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм пра Ларысу Геніюш на “Белсаце”


«Белсат» зьняў фільм пра Ларысу Геніюш. У стужцы, якая складаецца з двух частак па 30 хвілінаў кожная і якую зьнялі да 100-х угодкаў нараджэньня вялікай беларускі, выкарыстоўваюцца інсцэнізацыі, унікальныя кіна- і аўдыёзапісы вялікай паэткі, а таксама рэдкія і малавядомыя фотаздымкі.

Сваімі думкамі пра яе дзеляцца Ўладзімір Арлоў, Міхась Чарняўскі, Данута Бічэль ды іншыя. Фільм зьняты з выкарыстаньнем тэхнікі інсцэнізацыі: маладую Ларысу Геніюш у Зэльве і Празе грае акторка. Стужка багатая рэдкімі здымкамі і дакумэнтамі, пры яе стварэньні выкарыстоўваліся ўнікальныя кадры кінахронікі, якія паказваюць Ларысу Геніюш, і аўдыёзапісы, на якіх паэтка чытае свае вершы.

Вядзе фільм вядомы беларускі паэт і літаратуразнаўца Міхась Скобла. Першую частку фільму «Няскораная» пакажуць па тэлебачаньні сёньня а 21.20. Паўтор 10 жніўня а 9.15. Другую частку можна пабачыць 16 жніўня а 21.20. Адначасова на сайце тэлеканалу «Белсат» фільм будзе даступны для спампоўваньня, а ад раніцы 10 жніўня для онлайн прагляду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG