Якія мэты мае Расея ў інфармацыйнай вайне супраць Аляксандра Лукашэнкі? Як павінны адказаць на выклік новай палітыкі Масквы незалежнае грамадзтва і апазыцыя? Як ставіцца да палітыкаў, падтрыманых Масквой, беларускае грамадзтва?
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць ўладальнік выданьня “БДГ” Пётар Марцаў, намесьнік рэдактара “Белгазеты” Віктар Марціновіч і аглядальнік газэты “Наша ніва” Зьміцер Панкавец.
Перадача выйдзе ў эфір у нядзелю, 8 жніўня (18.05, 20.05, 22.05).
А зараз прапануем вам фрагмэнты перадачы.
Марцаў: Палітык, які зможа прапанаваць сябе замест Лукашэнкі як прарасейскага, можа адыграць істотную ролю... Барацьба за ўладу ў нас разглядаецца як захоп улады, ніхто не зрабіў спробы “захапіць” розумы беларусаў... Выйсьце не ляжыць у сфэры выбарчай сыстэмы, яно ляжыць у сфэры ідэяў і грамадзкіх настрояў.
Панкавец: Мне здаецца, што Расея спрабуе рэалізаваць у Беларусі кіргіскі варыянт... Ёсьць пытаньне, які рэжым тут хоча ўстанавіць Расея – кучмісцкага тыпу ці кадыраўскага... Я ня думаю, што Лукашэнку цяпер патрэбна падтрымка апазыцыі.
Марціновіч: Калі б Расея зрабіла стаўку на нейкага кандыдата, яго б тут задзяўблі канкурэнты і сябры... Тое, што Мілінкевіч цяпер – галоўны хаўрусьнік Лукашэнкі, гэта бясспрэчна... Незалежнасьць мы заўсёды неяк абаронім.