Рыгор Кастусёў - кандыдат ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ.
У адмысловым звароце адзначаецца, што "падзеі найбліжэйшага часу могуць стаць ключавымі для лёсу нашай Бацькаўшчыны. Аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі, які пануе над краінай ужо 16 гадоў, падвёў краіну да краю сур'ёзных эканамічных і палітычных праблемаў, якія пагражаюць крахам ягонай сыстэме кіраваньня. Аднак, было б наіўна сьцьвярджаць, што рэжым ня мае магчымасьцяў утрымацца ва ўладзе. Ягоны шанец захаваньня адзінаасобнай улады — гэта далейшы гандаль нацыянальнымі інтарэсамі, перадусім на карысьць Крамля і расейскіх алігархаў, узмацненьне палітычных і эканамічных рэпрэсіяў супраць уласнага народу".
У звароце гаворыцца. што "сытуацыя ў Беларусі імкліва пагаршаецца" і "адказнасьць за ўсё гэта ляжыць на рэжыме Аляксандра Лукашэнкі".
"Ён павінны быць адхілены ад улады як мага хутчэй. Гэтая задача вымагае надзвычайных высілкаў, здольнасьці яднацца і працаваць ахвярна, сьмеласьці перад непазьбежнымі рэпрэсіямі".
У звароце названа "спакушальнай" думка, што "Расея зьменіць рэжым". Маўляў, "няма нічога больш цынічнага, хлусьлівага і камічнага за Крэмль, занепакоены дэмакратыяй у суседніх краінах".
Як адзначаецца ў звароце, "час вымагае ад нас браць лідэрства на сябе дзеля абароны нацыянальных інтарэсаў, інтарэсаў беларускага народу".
"Сёньня беларусы могуць разьлічваць толькі на сябе. Таму мы заклікаем усіх, каму неабыякавы лёс нашай краіны, далучацца да ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Надышоў той час, калі ўнёсак кожнага на карысьць нацыянальных каштоўнасьцяў і народных інтарэсаў можа прынесьці плён".