Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Удзень 28 – 34 °С, на паўднёвым усходзе месцамі да 35°С.
У Нацыянальным гістарычным музэі адкрыцьцё выставы “Памяць пра Грунвальдзкую бітву” (пачатак а 17.00).
У вялікай залі Музэю сучаснага выяўленчага мастацтва адкрыцьцё выставы графікі Паўла Татарнікава “Брама мінулага” (пр. Незалежнасьці, 47, пачатак а 17.00).
Вярхоўны суд Польшчы мае прыняць пастанову аб правамоцнасьці нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў.
У Лёндане прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі спаткаецца з прэзыдэнтам Пакістану Асіфам Алі Зардары.
Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун пачынае візыт у Японію.
У Нью-Ёрку адбудзецца афіцыйнае паседжаньне Рады бясьпекі ААН у праблематыцы Косава з удзелам міністра замежных справаў Сэрбіі Вука Ераміча.
3 жніўня 1492 году пачалася першая экспэдыцыя італьянскага мараплаўца Хрыстафора Калюмба. Абапіраючыся на антычнае вучэньне аб шарападобнасьці Зямлі і недакладныя разьлікі вучоных XV стагодзьдзя, падарожнік разьлічваў адкрыць найкарацейшы марскі шлях з Эўропы ў Індыю. У выніку, аднак, дасягнуўшы востраву Сальвадор у Багамскім архіпэлягу, экспэдыцыя адкрыла Амэрыку.
3 жніўня 1933 году адбылося Кобрынскае сялянскае паўстаньне. Падбухтораныя кампартыяй Заходняй Беларусі супраць польскае ўлады сяляне Кобрынскага павету лікам 100 чалавек, узброіўшыся, разграмілі некалькі сядзібаў асаднікаў і цэлую ноч трымалі ў аблозе паліцэйскі пастарунак у вёсцы Навасёлкі. Назаўтра ўлады разагналі паўстанцаў. 30 чалавек атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня.
3 жніўня 1923 году прыйшоў на сьвет менскі падпольшчык Мікола Кедышка. Ён нарадзіўся ў Менску, а ў часе вайны разам зь сябрамі стварыў падпольную групу “Андруша”. Яны рабілі дывэрсіі на гарадзкой электрастанцыі і хлебазаводзе. Загінуў Кедышка ў баі з гітлераўцамі, якія напалі на явачную кватэру. У Менску імем падпольшчыка названая вуліца.
16 гадоў таму, 3 жніўня 1994 году, Аляксандар Лукашэнка ўпершыню ў якасьці прэзыдэнта Беларусі наведаў расейскую сталіцу. Ад прыхільнасьці расейскага кіраўніцтва залежала будучыня ягонага прэзыдэнцтва. Лукашэнка хацеў захаваць эканамічныя льготы, якіх дамогся Вячаслаў Кебіч. Тагачасны расейскі прэм’ер Віктар Чарнамырдзін паабяцаў дапамагчы Беларусі “парадаю і грашыма”. “Яны гаварылі са мной, як з роўным. Я рады, што Расея зразумела і падтрымала мяне”, – узрушана дзяліўся Лукашэнка сваімі ўражаньнямі.
Год таму на сайце “Свабоды”: “Год таму Расея набыла Абхазію і Паўднёвую Асэтыю, але страціла Беларусь”
“Магчыма, ты адкрываеш Амэрыку, сам ня ведаючы таго. Калюмб жа таксама ня ведаў” – польскі сатырык Веслаў Брудзінскі.
ГОРАЧА…
Удзень 28 – 34 °С, на паўднёвым усходзе месцамі да 35°С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У Нацыянальным гістарычным музэі адкрыцьцё выставы “Памяць пра Грунвальдзкую бітву” (пачатак а 17.00).
У вялікай залі Музэю сучаснага выяўленчага мастацтва адкрыцьцё выставы графікі Паўла Татарнікава “Брама мінулага” (пр. Незалежнасьці, 47, пачатак а 17.00).
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Вярхоўны суд Польшчы мае прыняць пастанову аб правамоцнасьці нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў.
У Лёндане прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі спаткаецца з прэзыдэнтам Пакістану Асіфам Алі Зардары.
Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун пачынае візыт у Японію.
У Нью-Ёрку адбудзецца афіцыйнае паседжаньне Рады бясьпекі ААН у праблематыцы Косава з удзелам міністра замежных справаў Сэрбіі Вука Ераміча.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
3 жніўня 1492 году пачалася першая экспэдыцыя італьянскага мараплаўца Хрыстафора Калюмба. Абапіраючыся на антычнае вучэньне аб шарападобнасьці Зямлі і недакладныя разьлікі вучоных XV стагодзьдзя, падарожнік разьлічваў адкрыць найкарацейшы марскі шлях з Эўропы ў Індыю. У выніку, аднак, дасягнуўшы востраву Сальвадор у Багамскім архіпэлягу, экспэдыцыя адкрыла Амэрыку.
3 жніўня 1933 году адбылося Кобрынскае сялянскае паўстаньне. Падбухтораныя кампартыяй Заходняй Беларусі супраць польскае ўлады сяляне Кобрынскага павету лікам 100 чалавек, узброіўшыся, разграмілі некалькі сядзібаў асаднікаў і цэлую ноч трымалі ў аблозе паліцэйскі пастарунак у вёсцы Навасёлкі. Назаўтра ўлады разагналі паўстанцаў. 30 чалавек атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня.
3 жніўня 1923 году прыйшоў на сьвет менскі падпольшчык Мікола Кедышка. Ён нарадзіўся ў Менску, а ў часе вайны разам зь сябрамі стварыў падпольную групу “Андруша”. Яны рабілі дывэрсіі на гарадзкой электрастанцыі і хлебазаводзе. Загінуў Кедышка ў баі з гітлераўцамі, якія напалі на явачную кватэру. У Менску імем падпольшчыка названая вуліца.
16 гадоў таму, 3 жніўня 1994 году, Аляксандар Лукашэнка ўпершыню ў якасьці прэзыдэнта Беларусі наведаў расейскую сталіцу. Ад прыхільнасьці расейскага кіраўніцтва залежала будучыня ягонага прэзыдэнцтва. Лукашэнка хацеў захаваць эканамічныя льготы, якіх дамогся Вячаслаў Кебіч. Тагачасны расейскі прэм’ер Віктар Чарнамырдзін паабяцаў дапамагчы Беларусі “парадаю і грашыма”. “Яны гаварылі са мной, як з роўным. Я рады, што Расея зразумела і падтрымала мяне”, – узрушана дзяліўся Лукашэнка сваімі ўражаньнямі.
МІНУС 365:
Год таму на сайце “Свабоды”: “Год таму Расея набыла Абхазію і Паўднёвую Асэтыю, але страціла Беларусь”
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ: